прычыта́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прычыта́нне прычыта́нні
Р. прычыта́ння прычыта́нняў
Д. прычыта́нню прычыта́нням
В. прычыта́нне прычыта́нні
Т. прычыта́ннем прычыта́ннямі
М. прычыта́нні прычыта́ннях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прычыта́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычытаць.

2. Словы, якія прыгаворваюцца ў час плачу. Чую прычытанне, Чую плач я нечы. Колас. [Маці] адразу спыніла прычытанні і стала ціха плакаць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычы́ты, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і прычытанне (у 2 знач.). Словы мае тануць і нікнуць у гуле чалавечага натоўпу, у галашэнні і прычытах. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)