◎ Прычвара́цца ’прыдурвацца; прытварацца’ (брасл., даўг., Сл. ПЗБ), прычвораць ’выдумляць, вычвараць’ (ТС), сюды ж прычварыць ’цкаваць жывёлу сабакам’ (Шат.). Прыставачны дзеяслоў да чвэрыць (гл.). Параўн. яшчэ пачвара, вычвараць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прычва́ра м. і ж. р. ’хто прытвараецца, прыкідваецца’; ’выдумшчык, жартаўнік’ (даўг., Сл. ПЗБ; ТС), ’прытворшчыца, дзівакаватая жанчына’ (Сіг.), ’пачвара, нячысцік’ (Нар. сл.). Нулявы дэрыват ад прычварацца (гл.), або ўтворана шляхам замяшчальнай прэфіксацыі з пачвара (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)