прыцішэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

Тое, што і прыціхнуць (у 1 знач.).

Гоман прыцішэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыцішэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыцішэ́ю прыцішэ́ем
2-я ас. прыцішэ́еш прыцішэ́еце
3-я ас. прыцішэ́е прыцішэ́юць
Прошлы час
м. прыцішэ́ў прыцішэ́лі
ж. прыцішэ́ла
н. прыцішэ́ла
Загадны лад
2-я ас. прыцішэ́й прыцішэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыцішэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыцішэ́ць сов.

1. (стать тише) прити́хнуть, приути́хнуть;

2. (стать меньше по силе) уме́риться;

3. (стать смирнее) прити́хнуть; приути́хнуть, присмире́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцішэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Тое, што і прыціхнуць (у 1 знач.). З наступленнем ночы горад прыцішэў. Гоман прыцішэў. □ Вера прыцішэла і амаль не ўтыкалася ў гутарку. Зарэцкі. Костусь асеў і прыцішэў у тыя дні, хадзіў сам не свой. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)