Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прымо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прымоўк, ‑ла; зак.
Разм. Спыніць размову, спевы, крык і пад.; прыціхнуць, замоўкнуць. Старая зразумела, што хлапец не хоча сур’ёзна адказваць на яе пытанні, таму зноў прымоўкла.Кулакоўскі.У седлавіне прымоўклі, прыціхлі, і вецер неўзабаве данёс прыцішаны адлегласцю голас.Быкаў.Салаўі адразу ж прымоўклі — мусіць, пераканаліся, што жаб перакрычаць сёння ім не ўдасца.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суці́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад суцішыць.
2.узнач.прым. Які прыйшоў у стан спакою; супакоены. Суцішанае дзіця.// Стомлены працай. Маці была добрая, шмат працавала, увечары прыходзіла змораная і суцішаная.Быкаў.
3.узнач.прым.Прыцішаны, ціхі. У чайной суцішаны смех, шэпт.Васілевіч.// Аслаблены ў сваім праяўленні. Міша баяўся выпадковым словам развярэдзіць яе [Полі] свежы, яшчэ не суцішаны боль.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыці́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які перастаў падаваць гукі, ствараць шум; сцішаны. Закіданая снегам, прыціхлая вёска ў гэты паўночны час здавалася прыгожай.Навуменка.Палалі пажары, асвятляючы злавесным полымем пануры, прыціхлы родны горад.Сабаленка.Над прыціхлым асеннім паркам, над чырванню сцягоў і кветак плыве мелодыя Дзяржаўнага гімна БССР.Пысін.// Прыглушаны, пацішэлы, прыцішаны. Непадалёку скрыпнулі дзверы, пачулася прыціхлая, але заўзятая гамонка.Няхай.
2. Які перастаў рухацца, замёр, заціх. Некаторы час хлопцы сядзелі прыціхлыя.Місько.Ганка раззлавалася, села на лаву і, прыціхлая, абыякава глядзела на гульню.М. Стральцоў.// Які паслабеў у сіле свайго праяўлення. Зноў у.. [Рыбаку] аднавілася прыціхлае было, але ўпартае жаданне.. прарвацца ў лес.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)