прыці́хнуць, -ну, -неш, -не; прыці́х, -хла; -ні́; зак.

1. Перастаць падаваць гукі, ствараць шум; стаць амаль нячутным.

Гукі прыціхлі.

Птушкі прыціхлі.

2. Перастаць рухацца; паслабець у сіле свайго праяўлення.

Сябры прыціхлі.

Вецер прыціх.

|| незак. прыціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыці́хнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыці́хну прыці́хнем
2-я ас. прыці́хнеш прыці́хнеце
3-я ас. прыці́хне прыці́хнуць
Прошлы час
м. прыці́х прыці́хлі
ж. прыці́хла
н. прыці́хла
Загадны лад
2-я ас. прыці́хні прыці́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыці́хшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыці́хнуць сов.

1. (стать тише, слабее) прити́хнуть, приути́хнуть;

2. (перестать шуметь, разговаривать) прити́хнуть, приути́хнуть, примо́лкнуть; (успокоиться — ещё) присмире́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прыціх, ‑ла і прыціхнуў, ‑нула; зак.

1. Перастаць падаваць гукі, ствараць шум і пад.; сціхнуць. Салавейка прыціхне, спыняць бег ручаіны, І жаўрук страпянецца над жытамі пад сонцам. Шушкевіч. Пацягнуліся сумныя трывожныя дні. Вёска неяк адразу прыціхла. С. Александровіч. // Стаць амаль нячутным; перастаць чуцца. Крык прыціхнуў, перайшоў ва ўзбуджаную гаворку. Навуменка. Ён любіў горад і ў гэты позні час, калі ўжо крыху прыціх вячэрні вулічны шум, рассеяўся і апаў пыл, змоўкла музыка ў гарадскім парку. Хадкевіч. На некаторы час гутарка прыціхла, саступіўшы месца чаўканню сківіц. Колас.

2. Перастаць рухацца; замерці. Юзя пераставіла ражку з бульбай бліжэй да акна і прыціхла. Бажко. Каб соладка размарыцца, вясковаму хлапчаняці дастаткова было прыціхнуць каля плота. Брыль. // Паслабець у сіле свайго праяўлення; сцішыцца. Бой прыціх. Мяцеліца прыціхла. □ І снег ружавее, як дальнія вёсны, І вецер сягоння чамусьці прыціх... Багун. // перан. Стаць ціхім, бяздзейным на некаторы час. З вясны сорак другога года, як толькі Ячны, услед за сваім Кастусём, падаўся ў атрад, Шпэк прыціх. Брыль. Месяцы, можа, на два буржуазныя нацыяналісты прыціхлі, нават на вечарынкі не збіраліся. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыціха́ць, прыці́хнуць still [liser] wrden; sich berhigen (супакоіцца); sich lgen (пра вецер);

гукі прыці́хлі die Töne verhllten [verstmmten, erstrben]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прымо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -мо́ўк, -кла; -ні́; зак. (разм.).

Прыціхнуць, замоўкнуць.

Птушкі прымоўклі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прити́хнуть сов. прыці́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приути́хнуть сов. прыці́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцішэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

Тое, што і прыціхнуць (у 1 знач.).

Гоман прыцішэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыціха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Прыціхнуць — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)