прыцэ́ліцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыцэ́люся прыцэ́лімся
2-я ас. прыцэ́лішся прыцэ́ліцеся
3-я ас. прыцэ́ліцца прыцэ́ляцца
Прошлы час
м. прыцэ́ліўся прыцэ́ліліся
ж. прыцэ́лілася
н. прыцэ́лілася
Загадны лад
2-я ас. прыцэ́лься прыцэ́льцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыцэ́ліўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыцэ́ліцца сов., прям., перен. прице́литься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Падрыхтавацца да стральбы, навёўшы зброю на цэль. Чыжык прыцэліўся, але рукі дрыжалі і ўвесь час неспакойна скакала мушка. Лупсякоў. Рагозін ускочыў у акоп, схапіў вінтоўку, прыцэліўся і стрэліў. Гурскі. // Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. Аніся ўжо выліла ўсю ваду з лейкі, а Шаевіч ніяк не мог прыцэліцца і сфатаграфаваць яе. Сабаленка.

2. перан. Разм. Намерыцца зрабіць што‑н.; абраць аб’ект дзеяння, уздзеяння. [Цярэшка:] — Скажам, табе захочацца ўхапіць лепшую валоку панскай зямлі, і я на яе прыцэліўся, от і счэпімся загрудкі — каламі не разбароніш. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцэ́львацца, прыцэ́ліцца viseren [vi-] vi, zelen vi (у каго-н., у што-н. auf A, nach D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыцэліцца, нацэліцца, сцэліцца, злажыцца, прылажыцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прице́литься прям., перен. прыцэ́ліцца; нацэ́ліцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцэ́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прыцэліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацэ́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Навесці зброю на цэль; прыцэліцца.

2. перан. Падрыхтавацца, сабрацца што-н. зрабіць.

Н. ў паездку.

|| незак. нацэ́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыцэ́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыцэльваць — прыцэліць і прыцэльвацца — прыцэліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wycelować

зак. прыцэліцца, нацэліцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)