прыцэ́льваць

‘наводзіць што-небудзь на цэль (прыцэльваць гарматы)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыцэ́льваю прыцэ́льваем
2-я ас. прыцэ́льваеш прыцэ́льваеце
3-я ас. прыцэ́львае прыцэ́льваюць
Прошлы час
м. прыцэ́льваў прыцэ́львалі
ж. прыцэ́львала
н. прыцэ́львала
Загадны лад
2-я ас. прыцэ́львай прыцэ́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыцэ́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прице́ливать несов., прост. прыцэ́льваць; нацэ́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцэ́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыцэльваць — прыцэліць і прыцэльвацца — прыцэліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцэ́л, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыцэльваць — прыцэліць і прыцэльвацца — прыцэліцца.

2. ‑а. Прыстасаванне на агнястрэльнай зброі для прыцэльвання. Пад рукой ляжала новенькая снайперская вінтоўка з аптычным прыцэлам. Шамякін.

3. ‑у; перан. Разм. Тое, да чаго хто‑н. імкнецца; мэта. Не ведаю, які быў .. план [бацькі з сынам], але, мусіць, такога прыцэлу трымаліся: баржа баржай, а яно нядрэнна будзе хутарок свой мець. Ракітны. Іншы раз яму здаецца, што ў хлопцаў пэўны прыцэл, разлік, а разліку Веньямін не любіць. Навуменка.

•••

Браць (узяць) на прыцэл гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

aim

[eɪm]

1.

v.t.

прыцэ́льваць, накіро́ўваць, скіро́ўваць

to aim a gun — прыцэ́льваць гарма́ту

to aim a talk (speech) at — скірава́ць гу́тарку да каго́, гавары́ць да каго́

2.

v.i.

1) цэ́ліцца, прыцэ́львацца

2) імкну́цца да чаго́; стара́цца

She aims for perfection — Яна́ імкне́цца да даскана́ласьці

We aim to please — Мы стара́емся дагадзі́ць

3) informal наме́рвацца, мець наме́р; зьбіра́цца

I aim to go — Зьбіра́юся пайсьці́

3.

n.

1) прыцэ́льваньне n.

2) прыцэ́л -у m.

to take aim (at) — браць на прыцэ́л, прыцэ́львацца, нацэ́ліцца на каго́-што

3) мэ́та f.; наме́р -у m.

•

- take aim

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)