прыцмо́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

Утварыць гук губамі, стуліўшы і хутка растуліўшы іх.

П. ад здзіўлення.

|| незак. прыцмо́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыцмо́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыцмо́кну прыцмо́кнем
2-я ас. прыцмо́кнеш прыцмо́кнеце
3-я ас. прыцмо́кне прыцмо́кнуць
Прошлы час
м. прыцмо́кнуў прыцмо́кнулі
ж. прыцмо́кнула
н. прыцмо́кнула
Загадны лад
2-я ас. прыцмо́кні прыцмо́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыцмо́кнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыцмо́кнуць сов., однокр., разг. причмо́кнуть; (языком) прищёлкнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцмо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Цмокнуць губамі, языком, звычайна выказваючы якое‑н. пачуццё (здзіўленне, задавальненне, злосць і інш.). Апранаючыся, .. [Чыжык] агледзеў свае гамашы, здзіўлена прыцмокнуў языком. Лупсякоў. — Ты праўду кажаш. З Рыгора можа быць талковы брыгадзір, але... — тут Васіль прыцмокнуў языком. Арочка.

2. Цмокнуць, прымушаючы каня ісці. Старшыня ўзяўся за лейцы, зычна прыцмокнуў. Якімовіч. І я тут не адгаварыўся, усе разам кінулі мяне ў вазок на гарохавінне, і Алесь прыцмокнуў на каня. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцмо́кваць, прыцмо́кнуць schmtzen vi, schnlzen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

причмо́кнуть сов. прыцмо́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцмо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да. прыцмокнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцмо́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыцмокваць — прыцмокнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася толькі бразганне лыжак аб пасуду ды дружнае прыцмокванне. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прищёлкнуть сов.

1. (зубами, кнутом и т. п.) ля́снуць; (языком) прыцмо́кнуць; (пальцами и т. п.) пстры́кнуць; (каблуками и т. п.) прысту́кнуць; (о соловье) зацёхкаць, прышчо́ўкнуць;

2. (прищемить) разг. прышчамі́ць; (придавить) прыці́снуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)