у гэ́тым пако́і заўсёды п. — в э́той ко́мнате всегда́ полумра́к;
2. су́мерки ед.нет;
набліжа́ўся п. — надвига́лись су́мерки;
◊ на ~мку — в су́мерки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пры́цемак, ‑мку, м.
Паўзмрок, паўцемра адразу пасля захаду сонца або перад усходам сонца. У ранішнім прыцемку .. [дарога] нагадвала рэчышча, а купкі чорных дрэў здаваліся падобнымі на скалы.Мележ.Улетку на вёсцы спаць кладуцца з прыцемкам.Сачанка.// Паўзмрок, паўцемра ў дрэнна асветленым памяшканні, месцы. — Не спяшайся запальваць агню. Пасядзім лепш у прыцемку. Нашто ж, каб вокны свяціліся.Машара.А ў прыцемку варот, густой імглой прыкрыты, Як здань мінулага, стаіць стары гандляр.Панчанка.Гадзіннік здаўся.. [Валі] прыгажэйшым, як у магазіне, бо там прыцемак кідаў цень на яго беленькі цыферблат.Пестрак.
•••
На прыцемку — адразу пасля захаду сонца або перад усходам сонца. Толькі на прыцемку.. [Насця] пачне гатаваць страву.Жычка.У панядзелак Янка ўстаў на прыцемку.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́цемакм. Dämmerung f -; Hálbdunkel n -s;
у пры́цемках im Hálbdunkel
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
змрок, -у, м.
1. Адсутнасць святла, цемра.
З. атуліў прасторы.
2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім яшчэ можна распазнаваць прадметы.
Вячэрні з.
3.Прыцемак паміж захадам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак.
Перадранішні з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
за́цемак, -мку м., разг., см.пры́цемак
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
полутьма́ж.пры́цемак, -мку м., паўце́мра, -ры ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
dusk[dʌsk]n. змярка́нне, пры́цемак;
at dusk на змярка́нні
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
змрок, ‑у, м.
1. Адсутнасць святла; цемра. Зусім цёмна. Змрок атуліў .. прасторы.Каваль.Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску.Колас.
2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім можна яшчэ распазнаваць прадметы. У хаце гусцеў змрок, але .. [Пятро] бачыў .. любыя вочы [Сашы], цяпер яны глядзелі ласкава і закахана.Шамякін.//Прыцемак у слаба асветленым месцы, памяшканні.
3.Прыцемак паміж заходам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак. У густым вячэрнім змроку патанула вёска.Анісаў.Станцыя хавалася ў п[е]радранішнім змроку.Лынькоў.
4.перан. Пра атмасферу насілля, беспрасветнасці, безнадзейнасці. У тваім жыцці [рабочага] ранейшым Змрок стаяў кругом.Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)