прысуня́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысуніму́ прысуні́мем
2-я ас. прысуні́меш прысуні́меце
3-я ас. прысуні́ме прысуні́муць
Прошлы час
м. прысуня́ў прысунялі́
ж. прысуняла́
н. прысуняло́
Загадны лад
2-я ас. прысунімі́ прысунімі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прысуня́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прысуня́ць, ‑німу, ‑німеш, ‑німе; заг. прысунімі; зак., каго-што.

Абл. Трохі або на некаторы час суняць; прыпыніць. [Патапчык] прысуняў каня і развязаў торбу. Чарнышэвіч. — Чаго ты гэтак ляціш, як усё роўна з прывязі сарваўшыся? — прысуняў Цітка Кандрат. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысуніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысуняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)