прыслу́га, -і, ДМу́зе, ж.

1. Служанка, хатняя работніца.

2. зб. Слугі.

3. зб. Разлік гарматы, кулямёта, мінамёта.

Кулямётная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыслу́га

‘служанка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыслу́га прыслу́гі
Р. прыслу́гі прыслу́г
Д. прыслу́зе прыслу́гам
В. прыслу́гу прыслу́г
Т. прыслу́гай
прыслу́гаю
прыслу́гамі
М. прыслу́зе прыслу́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыслу́га

‘слугі; работнікі, якія абслугоўваюць цягнік, параход і пад.; каманда, якая абслугоўвае гармату, мінамёт’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. прыслу́га
Р. прыслу́гі
Д. прыслу́зе
В. прыслу́гу
Т. прыслу́гай
прыслу́гаю
М. прыслу́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыслу́га ж., в разн. знач. прислу́га;

наня́ць ~гу — наня́ть прислу́гу;

станцы́йная п. — станцио́нная прислу́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыслу́га, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.

1. Служанка, хатняя работніца. [Эрне] ўсё роўна: сталасць прыйшла без мінулага, а цяперашняе — без ніякай будучыні, і ёй што — так ужо і жыць прыслугай. Ракітны.

2. зб. Слугі. У генерала было некалькі чалавек прыслугі. Карпюк.

3. зб. Работнікі, якія абслугоўваюць чыгуначны састаў, параход, самалёт і пад. На самалёце не было прыслугі і не было нават радыёстанцыі: пасажырам гарантаваўся бяспечны пералёт. Шамякін.

4. зб. Каманда, якая абслугоўвае гармату, мінамёт. Чахол са ствала зняты. Прыслуга стаяла на сваіх месцах, іменна так, як належала па статуту. Нават Макоўчык быў гатовы: прыгнуўшы галаву, трымаў у .. руках працягнуты да зараджаючага снарад. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслу́га ж. уст.

1. (служанка) Denstmädchen n -s, -, Magd f -, Mägde;

наня́ць прыслу́гу ein Denstmädchen nhmen*;

2. зборн. Bedenung f -, Denerschaft f -; Gesnde n -s, - (чэлядзь);

3. вайск. Bedenungsmannschaft f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыслуга

Том: 29, старонка: 317.

img/29/29-317_1948_Прыслуга.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Прыслу́га ’паслуга’ (Нас.), таксама прыслуга́ч ’той, хто прыслужваецца перад кім-небудзь’ (ТСБМ), прыслуга́цель ’тс’ (ТС). Гл. слуга, служачы. Параўн. яшчэ польск. przysługa ’паслуга’, адкуль, відаць, улічваючы рэдкасць ужывання, гэтае значэнне ў беларускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыслуга, чэлядзь, дворня (зб.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дво́рня, -і, ж., зб.

У часы прыгону: прыслуга ў памешчыцкім доме.

Збеглася ўся д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)