пры́свіст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пры́свіст
Р. пры́свісту
Д. пры́свісту
В. пры́свіст
Т. пры́свістам
М. пры́свісце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́свіст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Свіст, які суправаджае спевы.

Салаўіны п.

2. Свісцячы прыгук.

Гаварыць з прысвістам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́свіст, -ту м., в разн. знач. при́свист;

салаўі́ны п. — соловьи́ный при́свист;

гавары́ць з ~там — говори́ть с при́свистом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́свіст, ‑у, М ‑сце, м.

1. Гук свісту, які суправаджае асноўны гук або наогул якое‑н. дзеянне. За сценкай па-ранейшаму чуўся храп з прысвістам, прыглушанае мармытанне. Даніленка. [Юлій] прыкметна пастарэў, кашляе глуха, з прысвістам. Жычка. Над дубамі нізка праляцеў бусел, напружана, з прысвістам, махаючы крыламі. Дуброўскі.

2. Свіст, які суправаджае спевы, танцы і пад. Самы спрытны і фарсісты [хлопец] Выйшаў, тупае з прысвістам Ля красуні маладой. Ляпёшкін. Думаў Вася мо хвіліну. Потым з прысвістам, з прыпевам Кінуўся і сам На дрэва. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́свіст м. Pfifen n -s, Pfiff m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

при́свист в разн. знач. пры́свіст, -ту м.;

говори́ть с при́свистом гавары́ць з пры́свістам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)