прысвяці́ць, -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; -ве́чаны; зак., што каму-чаму.

1. Прызначыць, аддаць.

П. жыццё мастацтву.

2. Зрабіць, стварыць што-н. у гонар каго-, чаго-н.

П. кнігу памяці бацькоў.

|| незак. прысвяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прысвячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысвяці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прысвячу́ прысве́цім
2-я ас. прысве́ціш прысве́ціце
3-я ас. прысве́ціць прысве́цяць
Прошлы час
м. прысвяці́ў прысвяці́лі
ж. прысвяці́ла
н. прысвяці́ла
Загадны лад
2-я ас. прысвяці́ прысвяці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прысвяці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прысвяці́ць сов., в разн. знач. посвяти́ть;

п. жыццё маста́цтву — посвяти́ть жизнь иску́сству;

п. сябе́ наро́ду — посвяти́ть себя́ наро́ду;

п. дакла́д тво́рчасці Я́нкі Купа́лы — посвяти́ть докла́д тво́рчеству Я́нки Купа́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.

1. каго-што. Прызначыць каму‑, чаму‑н., для каго‑н., якой‑н. дзейнасці. Прысвяціць жыццё мастацтву. □ Надзея рашыла прысвяціць сябе любімай справе, якой так і не здолеў аддацца яе муж. Васілёнак. // што. Затраціць, выкарыстаць на што‑н. Другую палавіну дня напярэдадні адлёту касманаўты прысвяцілі развітанню з Масквой. Шыцік. Некалькі вечароў прысвяціў ксёндз Пацейкоўскі, каб улажыць казанне на першае набажэнства. Колас. У клас Віктар Паўловіч прыйшоў узбуджана вясёлы, увесь урок прысвяціў падагульненню. Шамякін. // што. Напоўніць пэўным зместам, зрабіць адпаведным якой‑н. тэме, якім‑н. пытанням. Чарговыя свае заняткі Зіна прысвяціла чытанню новых рашэнняў партыі і ўрада аб уздыме сельскай гаспадаркі. Кавалёў.

2. што. Зрабіць, стварыць што‑н. у гонар каго‑, чаго‑н., прызначыць каму‑, чаму‑н. (звычайна мастацкі твор) як знак павагі, пашаны да каго‑н. Прысвяціць раман памяці маці. Прысвяціць рэкорд гадавіне Кастрычніка. □ Перад ад’ездам на фронт .. [Пасмітны і Лыкоўскі] прысвяцілі адзін аднаму свае вершы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысвяці́ць, прысвяча́ць (што-н. каму-н.) wihen vt; wdmen vt (тс. кнігу);

ён прысвяці́ў сваё жыццё наву́цы er hat sein gnzes Lben der Wssenschaft gewdmet

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прысвячэ́нне, -я, н.

1. гл. прысвяціць.

2. мн. -і, -яў. Надпіс, уступная частка твора, звернутая да асобы, якой твор прысвечаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысвяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысвяціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысве́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прысвяціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысве́чаны в разн. знач. посвящённый; см. прысвяці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысвяча́ць несов., в разн. знач. посвяща́ть; см. прысвяці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)