прырулі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прырулю́ прырулі́м
2-я ас. прырулі́ш прыруліце́
3-я ас. прырулі́ць прыруля́ць
Прошлы час
м. прырулі́ў прырулі́лі
ж. прырулі́ла
н. прырулі́ла
Загадны лад
2-я ас. прырулі́ прырулі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прырулі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прырулі́ць сов. прирули́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прырулі́ць, ‑рулю, ‑руліш, ‑руліць; зак.

Разм.

1. Кіруючы рулём, пад’ехаць куды‑н., дасягнуць якога‑н. месца. Каля гадзіны ночы [Шэмет] прыруліў к плоту каля старшынёвай хаты ў Якімаўцы. Лобан.

2. што. Кіруючы рулём, падвесці што‑н. куды‑н., да якога‑н. месца. Прыруліць самалёт на ўзлётную паласу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прирули́ть сов., ав. прырулі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыру́лены прирулённый; см. прырулі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыру́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыруліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)