ПРЫРО́ДЖАНАЯ РАСКО́ЛІНА ПАДНЯБЕ́ННЯ, «воўчая зяпа»,

прыроджаная загана развіцця. Часта спалучаецца з прыроджанай расколінай верхняй губы. У хлопчыкаў бывае ў 1,5 раза часцей, чым у дзяўчынак. Яе развіццю спрыяе ўжыванне цяжарнымі жанчынамі некат. процісутаргавых сродкаў, алкаголю, лішку вітаміну А і інш. Бывае адна- і двухбаковая, праходзіць праз усё паднябенне ці лакалізуецца ў цвёрдым або мяккім паднябенні. Пры навылётных П.р.п. паміж поласцямі рота і носа ёсць шырокае злучэнне, што істотна абцяжарвае смактанне, глытанне і дыханне нованароджаных. У дзяцей з П.р.п. з узростам парушаецца мова, з’яўляецца гугнявасць. Лячэнне хірургічнае.

І.​М.​Семяненя.

т. 13, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫРО́ДЖАНАЯ РАСКО́ЛІНА ВЕ́РХНЯЙ ГУБЫ, «заечая губа»,

прыроджаная загана развіцця. Часта спалучаецца з прыроджанай расколінай паднябення. Фарміруецца на 6—7-м тыдні эмбрыягенезу. Бывае адна- і двухбаковая (аднабаковая ў 3 разы часцей), мае форму ад невял. выемкі каля краю губы да поўнай сувязі з адтулінамі носа, што абцяжарвае смактанне, парушае дыханне дзіцяці. Развіццю заганы спрыяе ўжыванне цяжарнымі жанчынамі алкаголю, псіхічныя траўмы, інфекцыі, уздзеянне радыяцыі і інш. Лячэнне хірургічнае.

І.​М.​Семяненя.

т. 13, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радзі́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Прыроджаная плямка на скуры чалавека.

Р. на шчацэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

немата́, -ы́, ДМ -маце́, ж.

1. Адсутнасць дару мовы.

Прыроджаная н.

2. перан. Нямая цішыня.

Вячэрняя н.

3. перан. Бяспраўе, прыгнечанасць.

Векавая н. і адсталасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касала́пасць, ‑і, ж.

Скрыўленне студні з паваротам яе пярэдняй часткі ўнутр або вонкі. Прыроджаная касалапасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыро́джаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыро́джаны прыро́джаная прыро́джанае прыро́джаныя
Р. прыро́джанага прыро́джанай
прыро́джанае
прыро́джанага прыро́джаных
Д. прыро́джанаму прыро́джанай прыро́джанаму прыро́джаным
В. прыро́джаны (неадуш.)
прыро́джанага (адуш.)
прыро́джаную прыро́джанае прыро́джаныя (неадуш.)
прыро́джаных (адуш.)
Т. прыро́джаным прыро́джанай
прыро́джанаю
прыро́джаным прыро́джанымі
М. прыро́джаным прыро́джанай прыро́джаным прыро́джаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інсты́нкт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыроджаная здольнасць рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні ў адказ на змены ўнутранага або знешняга асяроддзя.

І. самазахавання.

2. Падсвядомае прадчуванне чаго-н., унутранае чуццё.

Мацярынскі і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэціні́зм, ‑у, м.

1. Прыроджаная разумовая адсталасць і фізічная недаразвітасць, абумоўленыя парушэннем функцый шчытападобнай залозы і галаўнога мозгу.

2. перан. Тупасць, абмежаванасць розуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАЕ́ЧАЯ ГУБА́,

гл. Прыроджаная расколіна верхняй губы.

т. 6, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

endowment [ɪnˈdaʊmənt] n.

1. дар, ахвярава́нне (на ўтрыманне школы, каледжа або іншай установы)

2. fml адо́ранасць, (прыро́джаная) здо́льнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)