прыпі́саны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыпі́саны прыпі́саная прыпі́санае прыпі́саныя
Р. прыпі́санага прыпі́санай
прыпі́санае
прыпі́санага прыпі́саных
Д. прыпі́санаму прыпі́санай прыпі́санаму прыпі́саным
В. прыпі́саны (неадуш.)
прыпі́санага (адуш.)
прыпі́саную прыпі́санае прыпі́саныя (неадуш.)
прыпі́саных (адуш.)
Т. прыпі́саным прыпі́санай
прыпі́санаю
прыпі́саным прыпі́санымі
М. прыпі́саным прыпі́санай прыпі́саным прыпі́саных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпі́саны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыпі́саны прыпі́саная прыпі́санае прыпі́саныя
Р. прыпі́санага прыпі́санай
прыпі́санае
прыпі́санага прыпі́саных
Д. прыпі́санаму прыпі́санай прыпі́санаму прыпі́саным
В. прыпі́саны (неадуш.)
прыпі́санага (адуш.)
прыпі́саную прыпі́санае прыпі́саныя (неадуш.)
прыпі́саных (адуш.)
Т. прыпі́саным прыпі́санай
прыпі́санаю
прыпі́саным прыпі́санымі
М. прыпі́саным прыпі́санай прыпі́саным прыпі́саных

Кароткая форма: прыпі́сана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпі́саны в разн. знач. припи́санный; см. прыпіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыпісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

припи́санный в разн. знач. прыпі́саны, мног. папрыпі́сваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпісны́, ‑ая, ‑ое.

1. Прылічаны, прыпісаны куды‑н. Прыпісное сяло. Прыпісныя лугі.

2. Які праводзіць прыпіску. Прыпісны пункт.

•••

Прыпісныя сяляне гл. селянін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЯЛЫ́НІЦКІ МАНАСТЫ́Р РАСТВА́ БАГАРО́ДЗІЦЫ.

Існаваў у г. Бялынічы ў 1877—1918. Утвораны замест зачыненага ў 1877 Мсціслаўскага мужчынскага манастыра. Размяшчаўся ў будынках б. кляштара кармелітаў. Колькасць манахаў дасягала 40 чал. (пач. 20 ст.). Да Бялыніцкага манастыра быў прыпісаны і пазаштатны Мсціслаўскі Тупічэўскі манастыр. У храме захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай, які застаўся ад кармелітаў.

А.​А.​Ярашэвіч.

т. 3, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

prescript

1. [ˈpri:skrɪpt]

n.

пра́віла n.; зага́д -у m., дырэкты́ва f.

2. [prɪˈskrɪpt]

adj.

прыпіса́ны; загада́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ска́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Гіст. Спіс, рэестр. Малым быўшы, сляпых вадзіў: А падросшы і сам брадзіў; Не прыпісаны да сказкі, І так жыву з божай ласкі. Багушэвіч.

•••

Рэвізская сказка (гіст.) — спіс асоб, якія падлягалі абкладанню падушным падаткам (складаўся пры рэвізіі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НАВАДВО́РСКІ УСПЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р.

Існаваў у 1648—1817 у в. Новы Двор (цяпер у Пінскім р-не Брэсцкай вобл.). Засн. Р.​М.​Валадковічам, які адпісаў яму 2 часткі свайго маёнтка Новы Двор і падначаліў Грозаўскаму манастыру. У сярэдзіне 18 ст. заняты уніятамі, пазней вернуты праваслаўным і прыпісаны да Пінскага Богаяўленскага манастыра. Будынкі былі драўляныя, не зберагліся. Ў манастыры знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, намаляваны, паводле легенды, у 13 ст. кіеўскім мітрапалітам Пятром. У 19 ст. абраз перавезены ў Суражыцкі манастыр Чарнігаўскай епархіі.

А.​А.​Ярашэвіч.

т. 11, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)