Пры́парамак, пры́паромок, пріпоро́мок ’прыстань, прычал для парома; паром, зроблены, як лодка’ (Ласт.; карэліц., петрык., З нар. сл.; Маслен., ТС). Рус. припаро́мок ’невялікі паром на дзвюх лодках’; ’прыстань для парома’. Конфікснае пры‑ + ‑ак утварэнне ад паром (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́парамак Месца, дзе прыстае да берага паром (Рэч., Слаўг.). Тое ж прыпаромак (Слаўг.), прыча́н (Браг.), пры́парань (Бых).

ур. Пры́парамак (луг) каля в. Гайшы́н Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)