прына́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што).

1. Прыцягваючы ўвагу кормам, прынадай, прымусіць наблізіцца.

П. птушку.

2. Прывучыць да каго-, чаго-н. ласкай, увагай; выклікаць сімпатыю да сабе.

Прынадзіла дзяцейзусёй вуліцы.

|| незак. прына́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прына́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прына́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прына́джу прына́дзім
2-я ас. прына́дзіш прына́дзіце
3-я ас. прына́дзіць прына́дзяць
Прошлы час
м. прына́дзіў прына́дзілі
ж. прына́дзіла
н. прына́дзіла
Загадны лад
2-я ас. прына́дзь прына́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час прына́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прына́дзіць сов.

1. охот., рыб. прива́дить, примани́ть; прикорми́ть;

2. примани́ть, привле́чь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прына́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Прыцягваючы ўвагу чым‑н. (звычайна кормам), прымусіць наблізіцца (птушку, рыбу, жывёл).

2. Выклікаць жаданне быць, бываць дзе‑н.; прывабіць. [Ніна:] Дык, можа, і арэшнік пасадзіць, вавёрачак прынадзіць на сосны. Кучар. Вось казу прынадзіў Канюшынкай садзік. Шушкевіч. // Выклікаць сімпатыю да сябе. Марылька аж зазлавала была на мяне. Маўляў, гэта я вінаваты — гэтак хлопчыка прынадзіў, што ён не прызнае яе за маму. Сабаленка. // Прыцягнуць да якой‑н. справы. За доўгі час удалося яму прынадзіць толькі з паўсотні чалавек. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прына́дзіць ’прыцягваючы ўвагу чым-небудзь (звычайна кормам), прымусіць наблізіцца (птушку, рыбу, жывёл); прыцягнуць да якой-небудзь справы’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Растарг., Шатал., ТС), прына́дыты ’прыцягнуць, завабіць’ (Клім.); сюды ж зваротнае прына́дзіцца ’пайсці на прынаду (пра птушак, рыб, жывёл)’; разм. ’прызвычаіцца быць, бываць дзе-небудзь; панадзіцца, унадзіцца’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.; маг., Янк. 2, Ян.; пух., Сл. ПЗБ), таксама перан. прыно́дзіцца ’ўладкавацца, прыстасавацца, прыладзіцца’ (палац., Жыв. НС), ст.-бел. принажоный ’прываблены’. Верагодна, да прасл. *prinaditi (), прэфіксальнага ўтварэння ад *naditi (гл. на́дзіць). Стараж.-рус. принадити ’прыбавіць, далучыць; прыцягнуць, прывязаць’, рус. смал., бранск. прина́дитьпрынадзіць жывёлу (звычайна кормам-прынадай)’, дан. ’прывабіць, прыцягнуць да сябе ўвагу’, укр. прина́дитипрынадзіць, прывабіць’, прина́дитися ’панадзіцца’ прина́дність ’прывабнасць; прыгажосць’, прина́дний ’спакуслівы, прывабны’, прина́дно ’спакусліва, прынадна, прывабна’. Параўн. польск. przynęcić ’тс’ (< *nǫtiti > nęta) ’прынада’, якое можна параўнаць з нуціць ракі ’прынаджваць, лавіць ракаў’ (Ласт., пад словам рак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прына́джваць, прына́дзіць nlocken vt, nziehen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прына́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прынадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прына́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прынадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

примани́ть сов., прям., перен. прыва́біць; прына́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прына́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прынаджваць — прынадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)