ПРЫМУСО́ВЫЯ МЕ́РЫ ВЫХАВА́ЎЧАГА ХАРА́КТАРУ ў крымінальным праве,

меры, якія прымяняюцца ў адносінах да непаўналетняга, які ўчыніў злачынства, што не ўяўляе вял. грамадскай небяспекі, або ўчыніў упершыню менш цяжкае злачынства. Паводле крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь замест прымянення крымін. пакарання суд можа пастанавіць абвінаваўчы прыгавор і назначыць такой асобе меры: перасцярогу (тлумачэнне непаўналетняму вынікаў паўторнага ўчынення злачынстваў, прадугледжаных законам); ускладанне абавязацельства публічна ў інш. форме, якую вызначыць суд, прынесці прабачэнне пацярпеламу; ускладанне на непаўналетняга абавязацельства ў наступным пакрыць сваімі сродкамі або працай нанесеныя ім страты; абмежаванне свабоды вольнага часу на пэўны тэрмін (забарона наведвання пэўных месц, абмежаванне знаходжання па-за домам у пэўныя часы сутак, абавязковая яўка для рэгістрацыі ў орган, які кантралюе яго паводзіны); змяшчэнне на тэрмін да 2 гадоў у спец. навуч.-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову. У выпадку злоснага ўхілення непаўналетняга ад выканання гэтых мер суд можа замяніць прызначаную меру на больш строгую.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 13, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫМУСО́ВЫЯ МЕ́РЫ БЯСПЕ́КІ І ЛЯЧЭ́ННЯ,

меры, што назначаюцца судом у адносінах да псіхічна хворых, якія ўчынілі грамадска небяспечныя дзеянні (злачынствы). Праводзяцца з мэтай папярэджання з боку гэтых асоб новых грамадска небяспечных дзеянняў, іх аховы і лячэння. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь такія меры ўжываюцца судом да асоб, якія ўчынілі грамадска небяспечныя дзеянні ў стане бессвядомасці або захварэлі псіхічнай хваробай да пастановы прыгавору ці ў час адбыцця пакарання. Да гэтых мер адносяцца: прымусовы амбулаторны нагляд і лячэнне ў псіхіятра; прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай бальніцы (аддзяленні) са звычайным, узмоцненым ці строгім наглядам. Змена і спыненне прымянення мер да псіхічна хворых ажыццяўляецца судом на аснове заключэння ўрачоў-псіхіятраў. У выпадку, калі злачынства ўчынена асобамі, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію, суд пры наяўнасці мед. заключэння побач з пакараннем за ўчыненае злачынства можа прымяніць прымусовае лячэнне.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 13, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прымусо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прымусо́вы прымусо́вая прымусо́вае прымусо́выя
Р. прымусо́вага прымусо́вай
прымусо́вае
прымусо́вага прымусо́вых
Д. прымусо́ваму прымусо́вай прымусо́ваму прымусо́вым
В. прымусо́вы (неадуш.)
прымусо́вага (адуш.)
прымусо́вую прымусо́вае прымусо́выя (неадуш.)
прымусо́вых (адуш.)
Т. прымусо́вым прымусо́вай
прымусо́ваю
прымусо́вым прымусо́вымі
М. прымусо́вым прымусо́вай прымусо́вым прымусо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прымусо́вы, -ая, -ае.

Які праводзіцца, робіцца па прымусе.

Прымусовыя работы.

|| наз. прымусо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

добраахво́тна-прымусо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. добраахво́тна-прымусо́вы добраахво́тна-прымусо́вая добраахво́тна-прымусо́вае добраахво́тна-прымусо́выя
Р. добраахво́тна-прымусо́вага добраахво́тна-прымусо́вай
добраахво́тна-прымусо́вае
добраахво́тна-прымусо́вага добраахво́тна-прымусо́вых
Д. добраахво́тна-прымусо́ваму добраахво́тна-прымусо́вай добраахво́тна-прымусо́ваму добраахво́тна-прымусо́вым
В. добраахво́тна-прымусо́вы (неадуш.)
добраахво́тна-прымусо́вага (адуш.)
добраахво́тна-прымусо́вую добраахво́тна-прымусо́вае добраахво́тна-прымусо́выя (неадуш.)
добраахво́тна-прымусо́вых (адуш.)
Т. добраахво́тна-прымусо́вым добраахво́тна-прымусо́вай
добраахво́тна-прымусо́ваю
добраахво́тна-прымусо́вым добраахво́тна-прымусо́вымі
М. добраахво́тна-прымусо́вым добраахво́тна-прымусо́вай добраахво́тна-прымусо́вым добраахво́тна-прымусо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перемещённый пераме́шчаны;

перемещённые ли́ца прымусо́выя перасяле́нцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

принуди́тельный прымусо́вы;

принуди́тельные рабо́ты прымусо́выя рабо́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

displaced [dɪsˈpleɪst] adj. : displaced persons прымусо́выя перасяле́нцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прымусо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Разм. Прымусовыя работы. Адбыць прымусоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́тарга, -і, ДМ -рзе, ж.

1. Цяжкія прымусовыя работы для зняволеных у турмах ці ў іншых месцах зняволення ўзмоцненага рэжыму.

Саслаць на катаргу.

2. перан. Пра цяжкую працу, невыноснае жыццё.

Не работа, а к.

|| прым. ка́таржны, -ая, -ае.

Катаржная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)