прымгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. (разм.).

Заснуць ненадоўга лёгкім сном, задрамаць.

П. на хвіліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымгну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прымгну́ прымгнё́м
2-я ас. прымгне́ш прымгняце́
3-я ас. прымгне́ прымгну́ць
Прошлы час
м. прымгну́ў прымгну́лі
ж. прымгну́ла
н. прымгну́ла
Загадны лад
2-я ас. прымгні́ прымгні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прымгну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прымгну́ць сов., разг. вздремну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Заснуць ненадоўга лёгкім сном; прыдрамнуць, задрамаць. Паабедаўшы, Шалюта лёг на хвілінку прымгнуць, і якраз у гэты час прыехаў Варановіч. Дуброўскі. Зноў валаклі клункі ў хату, кармілі коней і на гадзіну, не распранаючыся, прымгнулі ў халодных сенцах. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымгну́ць ’задрамаць’ (паст., Сл. ПЗБ), прымгну́ты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), прымгну́ць, прымгну́цца ’прыжмурыць; задрамаць’, рус. кур., смал. примгну́ть ’заснуць ненадоўга, задрамаць’, з працягам семантыкі ’прыціхнуць, супакоіцца; патухнуць, згаснуць’. Параўнанне з літ. primìgti ’тс’ дае падставы рэканструяваць арэальна абмежаванае прасл. *primьgnǫti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mьgnǫti (гл. з аглядам форм і семантыкі ЭССЯ, 21, 97–98). Гл. таксама мжыць; ЕСУМ, 3, 456 (мжи́ти).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)