прылі́пнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прылі́пну прылі́пнем
2-я ас. прылі́пнеш прылі́пнеце
3-я ас. прылі́пне прылі́пнуць
Прошлы час
м. прылі́п прылі́плі
ж. прылі́пла
н. прылі́пла
Загадны лад
2-я ас. прылі́пні прылі́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прылі́пшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прылі́пнуць, -ну, -неш, -не; -іп, -іпла; -ні́; зак.

1. да чаго. Моцна прыстаць (пра што-н. ліпкае або да чаго-н. ліпкага).

Кашуля прыліпла да потнага цела.

2. перан. Тое, што і прыстаць (у 3 і 4 знач.; разм.).

Прыліпла са сваімі распытваннямі.

Прыліп нейкі дзіўны спадарожнік.

|| незак. прыліпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылі́пнуць сов., прям., перен. прили́пнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прылі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прыліп, ‑ла; зак.

1. Моцна прыстаць да чаго‑н. (пра што‑н. ліпкае, клейкае, мокрае або да чаго‑н. ліпкага, клейкага, мокрага і пад.). Кроў неўзабаве закарэла, і разарваныя нагавіцы прыліплі да раны. Чорны. Крушынскі сарваў са стала свой правы локаць, які прыліп да цыраты. Бядуля. // перан. Шчыльна прытуліцца, прыціснуцца да чаго‑н. [Кулямётчык] .. здаваўся адным целам з кулямётам, да таго ён прыліп да яго, зблізіўся з ім. Лынькоў. Пад плотам, у прагным чаканні, прыліп да зямлі худы рабы кот. Савіцкі. Да шыбы прыліп спачатку жаночы твар, пасля ён знік, а з глыбіні пакоя да акна падышоў мужчына. Брыль. // перан. Замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, прозвішча). Прыліпла мянушка да .. [Асмалоўскага] — Адвакат. Сіўцоў. Механік быў зусім малы; Мянушка некалі — Малеча — К яму прыліпла горш смалы. Калачынскі.

2. перан. Разм. Адчуць прывязанасць да каго‑, чаго‑н. На шчасце, прыліп да .. [Ігната] добраахвотны памочнік, Вольчын сын, дзевяцігадовы бялявы хлопчык Кастусь. Мележ. У гэтыя першыя трывожныя дні да .. [Домны і Раечкі] неяк прыліп Андрушка Шэмет. Лобан. // Перадацца каму‑н. (пра хваробу, пра што‑н. дрэннае). Ліхая хвароба падсачыла .. [бацьку], прыліпла к нядошламу целу, улезла ў яго нутро. Гартны. Андрэй усміхнуўся, што і да доктара прыліпла слоўца з лагернага жаргону. Грахоўскі. // Прыстаць з распытваннямі, папрокамі, парадамі і пад. — Ну, што ты да яе прыліп? — сказала маці і з дакорам паглядзела на Валодзю. — Вырасце такая, як ты, таксама не будзе баяцца. Васілеўская.

3. перан. Разм. Моцна захапіўшыся, старацца не разлучыцца з чым‑н. [Бацька] прыліп да дачы; калі не трэба на работу, яго немагчыма сілком выпіхнуць у горад: гатовы сядзець на адной цыбулі і грыбах, абы не ехаць лішні раз. Шамякін. Маці .. здзівілася: што з .. [Віцем] сталася? То, бывала, сілаю не прымусіш сесці за кніжкі, а то раптам гэтак прыліп да іх... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыліпа́ць, прылі́пнуць

1. fstkleben vi (s), klben bliben*, hängen bliben*;

2. разм. (прыставаць) sich nhängen (да каго-н. an A), nicht vom Hlse ghen* (да каго-н. D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

папрыліпа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; зак.

Прыліпнуць — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае; прыліпнуць у многіх месцах.

Лісце папрыліпала да тратуару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прили́пнуть сов., прям., перен. прылі́пнуць, мног. папрыліпа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыхлі́пнуць

прыліпнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыхлі́пну прыхлі́пнем
2-я ас. прыхлі́пнеш прыхлі́пнеце
3-я ас. прыхлі́пне прыхлі́пнуць
Прошлы час
м. прыхлі́пнуў прыхлі́пнулі
ж. прыхлі́пнула
н. прыхлі́пнула
Загадны лад
2-я ас. прыхлі́пні прыхлі́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыхлі́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыліпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыліпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыліпаць — прыліпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)