прылажы́ць, -ажу́, -о́жыш, -о́жыць; -о́жаны; зак., што да чаго.

Тое, што і прыкласці.

П. палец да вуснаў.

П. намаганні.

П. рукі да чаго-н. (перан.: пачаць рабіць што-н., праявіўшы ініцыятыву).

|| незак. прыклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыклада́нне, -я, н. і прыкла́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылажы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прылажу́ прыло́жым
2-я ас. прыло́жыш прыло́жыце
3-я ас. прыло́жыць прыло́жаць
Прошлы час
м. прылажы́ў прылажы́лі
ж. прылажы́ла
н. прылажы́ла
Загадны лад
2-я ас. прылажы́ прылажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прылажы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прылажы́ць сов.

1. приложи́ть;

п. руку́ да сэ́рца — приложи́ть ру́ку к се́рдцу;

п. кампрэ́с — приложи́ть компре́сс;

2. (присоединить) приложи́ть;

п. да зая́вы даве́дку — приложи́ть к заявле́нию спра́вку;

п. яшчэ́ не́калькі ты́сяч рублёў — приложи́ть ещё не́сколько ты́сяч рубле́й;

3. (направить на что-л., применить) приложи́ть;

п. сі́лу (стара́нне) — приложи́ть си́лу (стара́ние);

4. придави́ть, прижа́ть;

п. сыр ка́менем — придави́ть (прижа́ть) сыр ка́мнем;

5. разг. приба́вить, привра́ть;

недачу́е, дык ~ло́жыць — недослы́шит, так приврёт;

п. руку́ — (да чаго) приложи́ть ру́ку (к чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прылажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.

Разм. Тое, што і прыкласці. Прылажыць палец да вуснаў. Прылажыць намаганні. □ Марцін прылажыў вуха да шыбіны і слухаў. Пестрак. [Парамоніха:] — Рамонкам трэба прылажыць [рану], добра гоіць. Лобан. Не хацелася Зосі ва ўсім спавядацца свёкру. Ён сказаў бы дома Тадоры, а тая .. прылажыла б яшчэ ў дзесяць столак і пусціла б пра нявестку славу на ўсё сяло. Крапіва.

•••

Прылажыць (прыкласці) рукі да каго-чаго — а) прыняць удзел у чым‑н., зрабіць што‑н.; б) пабіць каго‑н. Раззлаваныя хлопцы добра прыклалі рукі да бандытаў. Арабей.

Прылажыць руку да чаго або пад чым — распісацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылажы́ць

1. (далучаць) bilegen vt, bifügen vt;

2. (прыкласці) uflegen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкласці, прылажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкласці і прылажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прылажы́цца ’набыць навык’: не магла прылажыцца па‑руску гаварыць (смарг., Сл. ПЗБ). Да прылажы́ць < лажы́ць (гл.) з пашырэннем семантыкі. Параўн. укр. приложи́ти ’прыстасаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напрыклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Прылажыць, прыкласці да чаго‑н. нейкую колькасць чаго‑н. Напрыкладаць прымочак да ран.

2. Далучыць, дадаць нейкую колькасць. Напрыкладаць снапоў да коп.

3. Прыдумаць, дадаць ад сябе чаго‑н. лішняга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкла́дзены

1. прило́женный;

2. прило́женный;

3. прило́женный;

4. разг. приба́вленный, при́вранный;

1-4 см. прылажы́ць1-3, 5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)