прыла́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыла́дны прыла́дная прыла́днае прыла́дныя
Р. прыла́днага прыла́днай
прыла́днае
прыла́днага прыла́дных
Д. прыла́днаму прыла́днай прыла́днаму прыла́дным
В. прыла́дны (неадуш.)
прыла́днага (адуш.)
прыла́дную прыла́днае прыла́дныя (неадуш.)
прыла́дных (адуш.)
Т. прыла́дным прыла́днай
прыла́днаю
прыла́дным прыла́днымі
М. прыла́дным прыла́днай прыла́дным прыла́дных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыла́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да практыкаванняў на спартыўных прыладах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыла́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ла́д, ж.

1. Тэхнічнае прыстасаванне, пры дапамозе якога выконваецца работа ці якое-н. дзеянне.

Прылады працы.

Сельскагаспадарчая п.

2. Тое, што і прыбор (у 2 знач.).

Аптэчная п.

3. часцей мн. Камплект прадметаў для выканання аднаго працэсу, напрамку работ.

Рыбалоўныя прылады.

Спартыўныя прылады.

|| прым. прыла́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снаря́дный

1. воен. снара́дны;

снаря́дный я́щик снара́дная скры́нка;

2. спорт. прыла́дны, снара́дны;

снаря́дная гимна́стика прыла́дная (снара́дная) гімна́стыка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕ́СЯЦАВЫ САМАХО́ДНЫ АПАРА́Т,

месяцаход, транспартная прылада, якая можа кіравацца аўтаматычна ці касманаўтамі, для перамяшчэння па паверхні Месяца і правядзення навук. даследаванняў.

Першыя аўтам. М.с.а., кіравальныя з Зямлі, «Месяцаход-1» і «Месяцаход-2» створаны ў СССР і дастаўлены на паверхню Месяца 17.11.1970 аўтам. міжпланетнай станцыяй (АМС) «Месяц-17» і 16.1.1973 — АМС «Месяц-21» адпаведна. Месяцаходы складаліся з 2 асн. частак: герметычнага прыборна-агрэгатнага адсека і колавага шасі. У адсеку размяшчаліся сістэмы тэрмарэгулявання, электрасілкавання, радыёкомплексу, дыстанцыйнага кіравання і інш. Звонку знаходзіліся ТВ-камеры, антэны, навук. апаратура і інш. Электрасілкаванне забяспечвалася хім. і сонечнымі батарэямі і ізатопнымі крыніцамі. Шасі (8 вядучых колаў) забяспечвала перамяшчэнне па паверхні Месяца, рэжым руху выбіраўся на аснове ТВ-інфармацыі і тэлеметрычных звестак. Працягласць актыўнага функцыянавання «Месяцахода-1» — 301,3 сут, пройдзена 10,54 км, даследавана 80 тыс. м² месяцавай паверхні, атрымана больш за 200 панарам і больш за 20 тыс. здымкаў паверхні Месяца. «Месяцаход-2» ва ўмовах складанага рэльефу за 123 сут пераадолеў 37 км. Першы кіравальны месяцаход — амер. апарат «Ровер» (1971). У 1971—72 на Месяц дастаўлены касм. караблямі «Апалон-15, -16, -17» 3 месяцаходы «Ровер» для перамяшчэння астранаўтаў. Макс. маса (з 2 астранаўтамі і грузам) 725 кг, макс. пройдзеная адлегласць 36 км.

Літ.:

Передвижная лаборатория на Луне — Луноход-1. Т. 1—2. М., 1971—78.

У.​С.​Ларыёнаў.

Да арт. Месяцавы самаходны апарат. Кампаноўка і габарытныя памеры (мм) «Месяцахода-1»: 1 — герметычны прыладны адсек; 2 — тэлекамеры; 3 — вугалковы адбівальнік; 4 — востранакіраваная і маланакіраваная антэны; 5 — радыятар-ахаладжальнік; 6 — сонечная батарэя; 7 — штыравая антэна; 8 — прылада для вызначэння фізіка-механічных уласцівасцей грунту; 9 — тэлефотакамеры; 10 — блок колаў шасі.

т. 10, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)