прыка́чванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыка́чванне
Р. прыка́чвання
Д. прыка́чванню
В. прыка́чванне
Т. прыка́чваннем
М. прыка́чванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыка́чванне ср., в разн. знач. прика́тывание, прика́тка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыка́чванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкачваць — прыкачаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыкачванне глебы 1/394; 8/597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫКА́ЧВАННЕ ГЛЕ́БЫ,

агратэхнічны прыём, ураўнаванне і ўшчыльненне паверхневага слоя глебы каткамі. Захоўвае глебавую вільгаць, памяншае перапады т-ры, забяспечвае раўнамернае загортванне насення і найлепшыя ўмовы для ўкаранення і кушчэння раслін, прадухіляе асяданне глебы, садзейнічае назапашванню ў глебе пажыўных рэчываў у лёгказасваяльных формах, павялічвае мікрабіял. актыўнасць глебы. Праводзяць перад сяўбой (асабліва ў сухую вясну), пасля сяўбы (часцей для дробнага насення), пры агаленні вузла кушчэння азімых культур, для знішчэння ледзяной скарынкі на пасевах зімуючых культур.

т. 13, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прика́тка ж. прыка́чванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прика́тывание спец. прыка́чванне, -ння ср.; см. прика́тыватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)