прыкало́ць, -алю́, -о́леш, -о́ле; -алі́; -о́латы; зак.

1. што. Прымацаваць шпількай.

П. кветку да валасоў.

2. каго (што). Забіць чым-н. колючым (разм.).

П. кабана.

|| незак. прыко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкало́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыкалю́ прыко́лем
2-я ас. прыко́леш прыко́леце
3-я ас. прыко́ле прыко́люць
Прошлы час
м. прыкало́ў прыкало́лі
ж. прыкало́ла
н. прыкало́ла
Загадны лад
2-я ас. прыкалі́ прыкалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыкало́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыкало́ць сов.

1. приколо́ть, прикрепи́ть;

п. бант — приколо́ть (прикрепи́ть) бант;

2. (убить) приколо́ть;

п. штыко́м — приколо́ть штыко́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак.

1. што. Прымацаваць што‑н. да чаго‑н. укалоўшы або пры дапамозе шпількі, іголкі і пад. Прыкалоць кветку да валасоў. □ Пасля [салдат] зняў з сваёй пілоткі зорачку, прыкалоў яе хлопцу на кашулю. Гамолка.

2. каго. Забіць або дабіць чым‑н. колючым; закалоць. Прыкалоць кабана. □ Валька, загнаўшы .. [фашыста] ў тупік, прыкалоў штыком. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыко́лваць гл. прыкалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приколо́ть сов.

1. (прикрепить) прыкало́ць, мног. папрыко́лваць; (прикрепить булавкой — ещё) прышпілі́ць, мног. папрышпі́льваць;

2. (умертвить) прыкало́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыко́латы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыкалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышпілі́ць, -ілю́, -і́ліш, -і́ліць; -і́лены; зак.

1. што. Прымацаваць шпількай; прыкалоць.

П. брошку.

2. перан., каго-што. Дадаць, далучыць (разм.).

|| незак. прышпі́льваць, -аю, -аеш, -ае і прышпіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыкалоць што‑н. у многіх месцах, прыкалоць усё, многае. Гэлька.. павесіла на сцяну сваю вышытую тканіну, папрыколвала невялічкія кавалачкі рознага вышывання, паглядзела на ўсё. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)