прызямля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прызямля́ю прызямля́ем
2-я ас. прызямля́еш прызямля́еце
3-я ас. прызямля́е прызямля́юць
Прошлы час
м. прызямля́ў прызямля́лі
ж. прызямля́ла
н. прызямля́ла
Загадны лад
2-я ас. прызямля́й прызямля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прызямля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прызямля́ць несов. приземля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызямля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прызямліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызямлі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; -зе́млены; зак., што.

Апусціць на зямлю (лятальны апарат).

П. самалёт.

|| незак. прызямля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прызямле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приземля́ть несов. прызямля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызямле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прызямляць — прызямліць і прызямляцца — прызямліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызямлі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прызямлю́ прызямлі́м
прызе́млім
2-я ас. прызямлі́ш
прызе́мліш
прызямлі́це
прыземліце́
прызе́мліце
3-я ас. прызямлі́ць
прызе́мліць
прызямля́ць
прызе́мляць
Прошлы час
м. прызямлі́ў прызямлі́лі
ж. прызямлі́ла
н. прызямлі́ла
Загадны лад
2-я ас. прызямлі́ прызямлі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прызямлі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тушы́ць 1, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.

Спыняць гарэнне чаго‑н.; гасіць. Сястра ўжо тушыла святло на калідоры. Асіпенка. Паравозы выпускала пару, тушылі топкі. Лынькоў. [Ігар] тушыў папяросу, тыкаючы яе ў дно сподка. Карпюк. // перан. Спыняць, заглушаць (якія‑н. пачуцці, каханне і пад.). Успамін пра брата астуджвае Васілісін голас, тушыць яе добрую ўсмешку, абуджае даўнюю крыўду і злосць. Васілевіч. Урэшце .. [Яраш] мог бы заклікаць на дапамогу сябра і разважлівую, спакойную Валянціну Андрэеўну, якая неаднойчы ўжо тушыла ўспышкі Галінай хваравітай рэўнасці. Шамякін. // перан. Не даваць развівацца, пашырацца чаму‑н. Хай льюцца песень грэлі Ад сэрца, ад душы. Яны людзей сагрэлі, Не буду іх тушыць. Пушча. / у вобразным ужыв. Зоры не паспявалі з’явіцца ўваччу, як успышка святла зноў тушыла іх. Чорны.

•••

Тушыць (гасіць) мяч — ударам зверху прызямляць (у валейболе, тэнісе і пад.).

Снег саломаю тушыць — рабіць якую‑н. бязглуздзіцу, глупства.

тушы́ць 2, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.

Варыць на малым агні ў закрытай пасудзіне. Тушыць капусту. Тушыць мяса. Тушыць агародніну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

land

[lænd]

1.

n.

1) сухазе́м’е n., су́ша f.

2) гле́ба, зямля́ f.

good land for a garden — до́брая зямля́ дла гаро́ду

3) зяме́льная ўла́снасьць, маёнтак -ка m.

4) край -ю m., краі́на f.; раён -у m.

the land of Belarus — белару́скі край

mountainous land — го́рны раён

2.

v.t.

1) выса́джваць (на бе́раг)

2) прызямля́ць

3.

v.i.

1) прыстава́ць, прыча́льваць

2) выса́джвацца

3) апына́цца, прыбыва́ць

He landed in jail — Ён апыну́ўся ў астро́зе

- lands

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)