1. Пажыўшы або папрацаваўшы дзе‑н. некаторы час, прыстасавацца, прызвычаіцца да гэтага месца, абстаноўкі. Партызаны Ларывончыкавага атрада гэтак прыжыліся да таго густога, здавалася, непраходнага лесу, ажно некаторыя забываліся, што яны на вайне.Сабаленка.Ганялі .. [Сакалоўскага] з цэха ў цэх — нідзе не прыжыўся.Шынклер.Кінуў [бацька] зямлю, увесь набытак і падаўся ў горад. Там і прыжыўся.Сачанка.Для мяне было ясна, што яна служыць там аддана, як могуць служыць толькі працавітыя, сумленныя і адзінокія старыя жанчыны, якія з цягам часу прыжыліся ў чужой сям’і.Карпюк.[Прадзед] адстаў ад свайго табара ды так і прыжыўся ў вёсцы.П. Ткачоў.
2. Прыстасаваўшыся да новых умоў, пачаць добра расці, развівацца (пра жывёл, расліны). Маладыя дрэўцы, пасаджаныя мінулай восенню і вясной, прыжыліся.Хадкевіч.Прыжыліся буслы ў горадзе: Адчуваюць сябе як дома.Сіпакоў.// Прырасці, зрасціся з чым‑н. Прышчэпак добра прыжыўся.
3. Замацавацца дзе‑н., за чым‑н. Палявая, Лугавая, Аляксандраўская, Мікалаеўская — так называюцца вуліцы. Але назвы гэтыя не прыжыліся, завуць па-ранейшаму.Навуменка.Каўбойскія фільмы, як гэта ні дзіўна, трывала прыжыліся на італьянскіх экранах.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыжы́цца
1.разм. (прачалавека) sich éinleben, sich éingewöhnen;
2. (пра расліны) sich akklimatisíeren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прыжыва́нне, ‑я, н.
Дзеяннеістанпаводледзеясл. прыжывацца — прыжыцца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыжыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.дапрыжыцца.
2.Зал.да прыжываць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыжыцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрыжываліся людзі на новым месцы.//(1і2ас.мн.неўжыв.). Прыняўшыся, прыжыцца — пра ўсё, многае. З гадамі лаза месцамі збуцвела, пагніла, а месцамі папрыжывалася, пусціла карэнне і буяла вялізнымі купамі-кустамі.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)