пры́гаць

прыгаць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пры́гаю пры́гаем
2-я ас. пры́гаеш пры́гаеце
3-я ас. пры́гае пры́гаюць
Прошлы час
м. пры́гаў пры́галі
ж. пры́гала
н. пры́гала
Загадны лад
2-я ас. пры́гай пры́гайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пры́гаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пры́гаць, пры́гнуць ’скакаць, скокнуць’ (Бяльк.), прыга́ць ’тс’ (Янк. 2); таксама перан. пры́гаць ’знаходзіцца ў перыядзе цечкі (пра карову)’ (чач., ЛА, 1). Агульная ўсходнебеларуская лакалізацыя зафіксаваных форм паказвае на запазычанне з рус. пры́гать. У рускай мове лічыцца ўласным утварэннем ад прасл. кораня *pryg‑ < *prūg‑, які з’яўляецца працягам і.-е. *preu̯‑/*prou̯‑/*prŭ‑ з фармантам ‑g‑ (Чарных, 2, 77). Без гэтага фарманта корань (часткова ў назалізаванай форме) рэалізуецца таксама ў назоўніку пружы́на, прыметніку пры́ткі1 (гл.), дзеяслоўнай аснове рус. пряг‑ (< *pręg‑, параўн. напрягать). Роднасныя неславянскія ўтварэнні знаходзяць перш за ўсё ў балтыйскіх мовах з пачатковым s‑: літ. sprùgti, (is)sprùkti, sprùkstu ’ўцячы, выслізнуць’, лат. sprùga, sprūgt, sprùku ’тс’ (Фасмер, 3, 390–391; Чарных, 2, 77; там жа гл. іншыя, больш далёкія паралелі і крытычны агляд папярэдняй літ-ры). Гл. таксама пры́жыць2.

Прыга́ць, пріга́ць ’прагна есці’ (жытк., Нар. словатв.; ТС). Дыялектны фанематычны варыянт дзеясловаў пра́гнуць, прэ́гці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́пкаць

‘вымаўляць &quot;гоп&quot;; прыгаць, скакаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. го́пкаю го́пкаем
2-я ас. го́пкаеш го́пкаеце
3-я ас. го́пкае го́пкаюць
Прошлы час
м. го́пкаў го́пкалі
ж. го́пкала
н. го́пкала
Загадны лад
2-я ас. го́пкай го́пкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час го́пкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пры́жкі ’які здольны скакаць’ (ТС). Да пры́гаць (гл.); сюды ж вытворнае ад яго пры́жыць ’спружыніць’ (там жа), хаця адносіны паміж імі могуць быць і адваротнымі (што, праўда, не падаецца абавязковым).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́гаўка ’бальзамін звычайны, Impatiens noli tangere L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пры́гаць (гл.). Матывацыя назвы звязана з асаблівасцямі распаўсюджвання насення гэтай расліны: яно выскоквае з плода ад дотыку; адсюль і іншая назва — пстрыкаўка (гл.); параўн. рус. дыял. прыгу́н ’купена, Convallaria Polygonatum L.’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́прыч ’асобна, паасобку’ (Нас., Байк. і Некр.), попрыж ’тс’ (ТС), параўн. укр. попріч ’насуперак’. Відавочна, звязана з апрыч ’асобна’ (Нас.), апрычны ’асобна, паасобку’ (Нас.), што разглядаюцца як вынік кантамінацыі з апрача (гл.). Украінскае слова выводзяць з прыназоўнікаў попри ’пры, насуперак, паўз’ і пріч ’акрамя’ (ЕСУМ, 4, 519). З улікам формы попрыж можна дапусціць сувязь з прыгаць, прылсыць ’скакаць’ (гл.), параўн. попрыг ’асобна, паасобку’ (Нас.), прыіскі ’скакуны’, тады семантычна ідэнтычнае слову адскок ’адыход, аддзяленне’ (гл. адсека).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)