прыга́двацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прыга́дваецца прыга́дваюцца
Прошлы час
м. прыга́дваўся прыга́дваліся
ж. прыга́двалася
н. прыга́двалася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыга́двацца несов.

1. вспомина́ться, припомина́ться;

2. страд. вспомина́ться, припомина́ться; напомина́ться; упомина́ться; см. прыга́дваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыга́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прыгадацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгада́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Прыйсці на памяць, успомніцца.

Прыгадалася далёкае мінулае.

|| незак. прыга́двацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгада́цца, прыга́двацца infallen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

припомина́ться прыпаміна́цца, нага́двацца, прыга́двацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вспомина́ться возвр., страд. успаміна́цца, прыга́двацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыга́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыгадваць — прыгадаць і прыгадвацца — прыгадацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАЛО́Г (грэч. prologos ад pro перад + логас),

уступ, які папярэднічае асноўнай частцы эпічнага, ліра-эпічнага або драматычнага твора. П. знаёміць чытача з героямі, у ім аўтар паведамляе гісторыю ўзнікнення твора, яго задумы. Найчасцей П. псіхалагічна і эмацыянальна падрыхтоўвае чытача ці гледача да ўспрымання карцін жыцця, падзей, адлюстраваных у творы (напр., П. паэмы «Медны коннік» А.​Пушкіна, «Слова двух сведак» у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» У.​Караткевіча). У П. апавяданне можа весціся ад імя аўтара або персанажа. Тэрмін «П.» можа і не прыгадвацца ў творы, але пэўная яго частка па сваім значэнні з’яўляецца П. (напр., 1-я частка ў паэме Я.​Купалы «Курган», у якой апісваецца старадаўні курган). Бывае не ў кожным маст. творы. У адрозненне ад прадмовы П. — заўсёды мастацкі.

М.​А.​Лазарук, А.​Я.​Ленсу.

т. 12, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

размя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. размяк, ‑ла; зак.

1. Стаць мяккім. Пад поўдзень асфальт на вуліцы размяк і ўспацеў чорнымі кроплямі смалы. Гарбук. Хутка .. дарога размякла, ператварыўшыся ў густую кашу, і машына спынілася. Сіняўскі.

2. перан. Стаць вялым, расслабіцца (пра фізічны стан чалавека). Пасля доўгай непагадзі сонца здавалася такім цёплым, пяшчотным, што людзі размяклі і паступова паснулі. Маўр.

3. перан. Прыйсці ў стан душэўнай чуллівасці, стаць ласкавым, добрым. Паходня завагаўся: можна было прайсці праз парк, але і там, як і на гэтай вуліцы, пачне прыгадвацца на кожным кроку мінулае — расхвалюешся, размякнеш. Хадкевіч. [Алесь] размяк. Узяў .. [Майку] далонямі за галаву. — Ты ... не плач, — сказаў ён. — Не трэба. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)