Прыватнае абвінавачванне 8/593
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Міжнароднае прыватнае права 7/175, 176
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВА́ТНАЕ АБВІНАВА́ЧАННЕ,
форма вядзення па крымін. справах, якія ўзбуджаюцца толькі па скарзе пацярпелага або яго прадстаўніка і падлягаюць спыненню ў выніку прымірэння пацярпелага з абвінавачаным. Абвінавачанне падтрымлівае сам пацярпелы, таму называецца прыватным. У крымін. праве Рэспублікі Беларусь у парадку П.а. разглядаюцца справы аб наўмысным прычыненні лёгкага цялеснага пашкоджання, выдаванні тайны ўсынаўлення, урачэбнай тайны, аб незаконным збіранні і распаўсюджванні інфармацыі пра прыватнае жыццё, паклёпе, абразе, парушэнні аўтарскіх і сумежных з імі правоў, парушэнні недатыкальнасці жылля, тайны перапіскі і тэлефонных размоў і ў інш., прадугледжаных у заканадаўстве выпадках (поўны пералік вызначаны крымін.-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь). Па справах П.а. дазнанне і папярэдняе следства не вядуцца, узбуджэнне справы ажыццяўляецца суддзёй, прымірэнне магчыма да адыходу суда ў дарадчы пакой для вынясення прыгавору.
Э.І.Кузьмянкова.
т. 13, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВА́ТНАЕ ПРАВА,
зборнае паняцце, якое азначае галіны права, што рэгулююць адносіны, якія выяўляюць прыватныя інтарэсы і заснаваныя на незалежнасці і ініцыятыве індывід. уласнікаў і аб’яднанняў (карпарацый) у іх маёмаснай дзейнасці і асабістых адносінах, у адрозненне ад публічнага права, якое рэгулюе і ахоўвае агульныя інтарэсы. Аснову П.п. складае цывільнае права, якое рэгулюе маёмасныя і звязаныя з імі немаёмасныя адносіны, а таксама гандл. права ў яго разнастайнасцях (у краінах, дзе дзейнічае гандл. права).
т. 13, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЕ ПРЫВА́ТНАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць норм, якія рэгулююць прыватна-прававыя адносіны міжнар. характару. У іх прымаюць удзел чужаземцы, замежныя юрыд. асобы і замежныя краіны; яны звязаны з тэрыторыяй дзвюх або некалькіх дзяржаў; аб’ектам праваадносін з’яўляецца рэч, якая знаходзіцца за мяжой. Да сфер дзейнасці М.п.п. адносяцца пытанні цывільна-прававога стану чужаземцаў, замежных юрыд. асоб і змешаных т-ваў, права ўласнасці, абавязацельнага, аўтарскага, вынаходніцкага, сямейнага, спадчыннага правоў і інш. Нормы М.п.п. ёсць як у двухбаковых, так і ў шматбаковых міжнар. дагаворах. Асаблівасцю цывільна-прававых адносін М.п.п. з’яўляецца тое, што яго нормы, як правіла, не рэгулююць канкрэтна спрэчку, якая ўзнікла, а толькі ўказваюць, заканадаўства якой краіны належыць выкарыстаць (гл. Калізійнае права).
т. 10, с. 337
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ПРЫВА́ТНАЕ АГЕ́НЦТВА НАВІ́Н (БелаПАН),
інфармацыйнае агенцтва. Засн. прыватнымі асобамі ў кастр. 1991 у Мінску ў складзе аднайм. кампаніі. Супрацоўнічае з буйнейшымі сродкамі масавай інфармацыі Беларусі, Прыбалтыкі, Расіі, а таксама Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША. Мае шырокую сетку ўласных карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі, карэспандэнцкія пункты ў Вільні, Маскве і Кіеве. Падтрымлівае цесныя сувязі з укр. інфарм. агенцтвам УНІАН.
т. 2, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыва́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прыва́тны |
прыва́тная |
прыва́тнае |
прыва́тныя |
| Р. |
прыва́тнага |
прыва́тнай прыва́тнае |
прыва́тнага |
прыва́тных |
| Д. |
прыва́тнаму |
прыва́тнай |
прыва́тнаму |
прыва́тным |
| В. |
прыва́тны (неадуш.) прыва́тнага (адуш.) |
прыва́тную |
прыва́тнае |
прыва́тныя (неадуш.) прыва́тных (адуш.) |
| Т. |
прыва́тным |
прыва́тнай прыва́тнаю |
прыва́тным |
прыва́тнымі |
| М. |
прыва́тным |
прыва́тнай |
прыва́тным |
прыва́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дзяржа́ўна-прыва́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дзяржа́ўна-прыва́тны |
дзяржа́ўна-прыва́тная |
дзяржа́ўна-прыва́тнае |
дзяржа́ўна-прыва́тныя |
| Р. |
дзяржа́ўна-прыва́тнага |
дзяржа́ўна-прыва́тнай дзяржа́ўна-прыва́тнае |
дзяржа́ўна-прыва́тнага |
дзяржа́ўна-прыва́тных |
| Д. |
дзяржа́ўна-прыва́тнаму |
дзяржа́ўна-прыва́тнай |
дзяржа́ўна-прыва́тнаму |
дзяржа́ўна-прыва́тным |
| В. |
дзяржа́ўна-прыва́тны (неадуш.) дзяржа́ўна-прыва́тнага (адуш.) |
дзяржа́ўна-прыва́тную |
дзяржа́ўна-прыва́тнае |
дзяржа́ўна-прыва́тныя (неадуш.) дзяржа́ўна-прыва́тных (адуш.) |
| Т. |
дзяржа́ўна-прыва́тным |
дзяржа́ўна-прыва́тнай дзяржа́ўна-прыва́тнаю |
дзяржа́ўна-прыва́тным |
дзяржа́ўна-прыва́тнымі |
| М. |
дзяржа́ўна-прыва́тным |
дзяржа́ўна-прыва́тнай |
дзяржа́ўна-прыва́тным |
дзяржа́ўна-прыва́тных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
латыфу́ндыя, -і, мн. -і, -дый, ж.
Буйное прыватнае зямельнае ўладанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
латыфу́ндыя, ‑і, ж.
Буйное прыватнае зямельнае ўладанне.
[Лац. latifundium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)