прыва́т-дацэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
У вышэйшых навучальных установах да рэвалюцыі: пазаштатны выкладчык, роўны па званні дацэнту, а таксама асоба, якая мела гэта званне.
|| прым. прыва́т-дацэ́нцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыва́т-дацэ́нцкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прыва́т-дацэ́нцкі |
прыва́т-дацэ́нцкая |
прыва́т-дацэ́нцкае |
прыва́т-дацэ́нцкія |
| Р. |
прыва́т-дацэ́нцкага |
прыва́т-дацэ́нцкай прыва́т-дацэ́нцкае |
прыва́т-дацэ́нцкага |
прыва́т-дацэ́нцкіх |
| Д. |
прыва́т-дацэ́нцкаму |
прыва́т-дацэ́нцкай |
прыва́т-дацэ́нцкаму |
прыва́т-дацэ́нцкім |
| В. |
прыва́т-дацэ́нцкі (неадуш.) прыва́т-дацэ́нцкага (адуш.) |
прыва́т-дацэ́нцкую |
прыва́т-дацэ́нцкае |
прыва́т-дацэ́нцкія (неадуш.) прыва́т-дацэ́нцкіх (адуш.) |
| Т. |
прыва́т-дацэ́нцкім |
прыва́т-дацэ́нцкай прыва́т-дацэ́нцкаю |
прыва́т-дацэ́нцкім |
прыва́т-дацэ́нцкімі |
| М. |
прыва́т-дацэ́нцкім |
прыва́т-дацэ́нцкай |
прыва́т-дацэ́нцкім |
прыва́т-дацэ́нцкіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыва́т-дацэ́нт
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
прыва́т-дацэ́нт |
прыва́т-дацэ́нты |
| Р. |
прыва́т-дацэ́нта |
прыва́т-дацэ́нтаў |
| Д. |
прыва́т-дацэ́нту |
прыва́т-дацэ́нтам |
| В. |
прыва́т-дацэ́нта |
прыва́т-дацэ́нтаў |
| Т. |
прыва́т-дацэ́нтам |
прыва́т-дацэ́нтамі |
| М. |
прыва́т-дацэ́нце |
прыва́т-дацэ́нтах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыва́т-дацэ́нт м., уст. прива́т-доце́нт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыва́т-дацэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі і краінах Заходняй Еўропы — вучонае званне пазаштатнага выкладчыка вышэйшай школы. // Асоба, якая мае такое званне.
[Ад лац. privatim docens — які вучыць, навучае прыватна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыва́т-дацэ́нт
(ням. Privatdozent, ад лац. privatim docens = які навучае прыватна)
вучонае званне пазаштатнага выкладчыка вышэйшай школы ў Расійскай імперыі і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прива́т-доце́нт уст. прыва́т-дацэ́нт, -та м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЛАЖЭ́ЎСКІ (Рамуальд Восіпавіч) (26.5.1839 — 1907),
матэматык. Д-р матэм. н. (1867). Скончыў Гродзенскую гімназію (1855), Маскоўскі ун-т, прайшоў навук. стажыроўку ў Парыжы. Прыват-дацэнт Маскоўскага ун-та (з 1869), выкладаў матэм. фізіку, распрацаваў і вёў спецкурс па геам. оптыцы. У 1872—73 выкладаў матэматыку ў гімназіях Варшаўскай навуч. акругі, у 1874—87 — у навуч. установах г. Уфа. З 1888 прыват-дацэнт Казанскага ун-та.
Тв.:
Об эллиптических интегралах 3-го вида. М., 1864;
О современном состоянии высшей оптики. Варшава, 1873.
В.А.Гапоненка.
т. 3, с. 184
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХРУ́ШЫН (Сяргей Уладзіміравіч) (8.10.1882, Масква — 8.3.1950),
расійскі гісторык. Чл.-кар. АН СССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1904), прыват-дацэнт (з 1909), праф. (з 1927) гэтага ун-та. Вучань В.В.Ключэўскага. Супрацоўнік (з 1937), заг. сектара ў Ін-це гісторыі АН СССР (1940—50). Працы па гісторыі Расіі (пераважна 16—17 ст.), рус. каланізацыі і гіст. геаграфіі Сібіры, крыніцазнаўстве, гістарыяграфіі і інш.
Тв.:
Научные труды. Т. 1—4. М., 1952—59.
т. 2, с. 358
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)