прыбіра́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў ж.

1. Пакой у тэатры, дзе акцёры адзяваюцца, рыхтуюцца да выхаду на сцэну.

Акцёрская п.

2. Памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб.

Грамадская п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбіра́льня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыбіра́льня прыбіра́льні
Р. прыбіра́льні прыбіра́лень
прыбіра́льняў
Д. прыбіра́льні прыбіра́льням
В. прыбіра́льню прыбіра́льні
Т. прыбіра́льняй
прыбіра́льняю
прыбіра́льнямі
М. прыбіра́льні прыбіра́льнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыбіра́льня ж., в разн. знач. убо́рная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбіра́льня, ‑і, ж.

1. Пакой, у якім адзяваюцца, прыводзяць у парадак свой знешні выгляд. // Памяшканне ў тэатры, дзе акцёры грыміруюцца і адзяваюцца перад прадстаўленнем. Акцёрскія прыбіральні.

2. Памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб, мыцця і пад. — Абмінуў хлеў, бачу — прыбіральня, а ля яе — ход на двор. М. Ткачоў. Умываліся над парашаю, бо ўмывальнікі знаходзіліся ў прыбіральні і трэба было чакаць, пакуль адамкнуць камеру. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбіра́льня ж.

1. nkleidezimmer n -s, -; Garderbe f -, -n (акцёра);

2. (туалет) Toiltte [twɑ-] f -, -n, Klostt n -(e)s, -e; Klo n -s, -s (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

грым-прыбіра́льня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. грым-прыбіра́льня грым-прыбіра́льні
Р. грым-прыбіра́льні грым-прыбіра́льняў
Д. грым-прыбіра́льні грым-прыбіра́льням
В. грым-прыбіра́льню грым-прыбіра́льні
Т. грым-прыбіра́льняй
грым-прыбіра́льняю
грым-прыбіра́льнямі
М. грым-прыбіра́льні грым-прыбіра́льнях

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грым-прыбіра́льня, грым-прыбіра́льні, мн. грым-прыбіра́льні, грым-прыбіра́льняў, ж. (спец.).

Пакой у тэатры, цырку і пад., у якім артысты рыхтуюцца да выступлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санву́зел, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

Скарачэнне: санітарны вузел — ванная, душ і прыбіральня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарці́р, ‑а, м.

Разм. Прыбіральня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галью́н, ‑а, м.

Прыбіральня на судне.

[Гал. galjoen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)