прыадзе́ць, -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́нь; -е́ты; зак., каго (што).

Адзець у добрае адзенне, прыбраць (разм.).

П. дзяўчыну.

|| звар. прыадзе́цца, -е́нуся, -е́нешся, -е́нецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыадзе́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыадзе́ну прыадзе́нем
2-я ас. прыадзе́неш прыадзе́неце
3-я ас. прыадзе́не прыадзе́нуць
Прошлы час
м. прыадзе́ў прыадзе́лі
ж. прыадзе́ла
н. прыадзе́ла
Загадны лад
2-я ас. прыадзе́нь прыадзе́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыадзе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыадзе́ць сов. приоде́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыадзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак., каго.

Разм. Забяспечыць адзежай. Праўда, хлопца прыадзелі, Далі Хаімаў каптан. Колас. // Адзець лепш, чым звычайна; адзець прыгожа, па-святочнаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поприоде́ть сов., разг. прыадзе́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приоде́ть сов., разг.

1. прыадзе́ць;

2. (принарядить) прыадзе́ць, прыбра́ць, мног. папрыбіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыадзе́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыадзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przyodziać

зак. прыадзець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Прыхаху́ліцца ’хутка і з большага прывесці сябе ў парадак’ (Янк. 3.), прыхухо́ліцца ’прыхарашыцца, прыбрацца, прыадзецца’ (Нар. Гом.). Рус. смал. прихаху́литься ’прыадзецца неакуратна, абы-як, спехам’, укр. прихаху́литися ’прыадзецца, прыбрацца’, прихаху́лити ’прыбраць, прыадзець, выстраіць’; ’прыбраць, упрыгожыць, навесці парадак, чысціню’. Таксама як ў рус. хохо́ниться ’прыбірацца’, хохо́нить ’прыбіраць’, хохо́ня ’франт’, для якіх Фасмер (4, 272) дапускае гукапераймальнае паходжанне. Прыставачнае ўтварэнне, у аснове якога рэдуплікацыя выклічніка ха (гл.). Сюды ж, відаць, з далейшым развіццём семантыкі прыхаху́ліць ’забіць’ (пух., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)