пру́ткасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. пру́ткасць
Р. пру́ткасці
Д. пру́ткасці
В. пру́ткасць
Т. пру́ткасцю
М. пру́ткасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пру́ткасць ж. упру́гость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пру́ткасць, ‑і, ж.

Якасць і ўласцівасць пруткага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пру́ткасць ж. Elastizität f -; Geschméidigkeit f - (пра паходку)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пру́ткі, -ая, -ае.

1. Тое, што і пругкі.

Пруткія галіны дрэва.

2. Жорсткі, цвёрды.

Калошы былі мокрыя і пруткія.

|| наз. пру́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упру́гость пру́ткасць, -ці ж., пру́гкасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Spríngkraft f - пру́гкасць, пру́ткасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

prężność

ж. пруткасць, пругкасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЭЛАСЦІ́Н (ад грэч. elasticus пругкі),

фібрылярны бялок з групы склерапратэінаў; асн. кампанент эластычных валокнаў злучальнай тканкі, які надае ёй пруткасць. У беспазваночных жывёл Э. адсутнічае, у млекакормячых — бялок, нерастваральны ў вадзе, у разбаўленых растворах солей, шчолачаў і кіслот. Па расцяжнасці блізкі да каўчуку. Гідроліз Э. адбываецца пры ўздзеянні на яго ферменту эластазы, што выдзяляецца з падстраўнікавым сокам. Лічыцца, што падстраўнікавая залоза драпежных пазваночных мае эластазы болей за траваедныя. У арганізме на Э. багатыя шыйныя звязкі і сценка аорты (40—60% Э. на сухую масу). У многіх тканках трапляецца разам з калагенам, з якім мае шэраг агульных уласцівасцей.

А.​С.​Леанцюк.

т. 18, кн. 1, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

jędrność

ж.

1. пруткасць, пругкасць; цвёрдасць;

2. перан. выразнасць; сакавітасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)