Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Прутр. Прут, род.Пру́там.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прутко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прута; зроблены з прутоў (у 2 знач.). Прутковы каркас.
2.Спец. Які мае форму прута. Прутковае жалеза.
3. Які мае адносіны да прутка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́верцы, ‑аў; адз. ціверац, ‑рца, м.
Племянная група ўсходніх славян, якая займала тэрыторыю ў нізоўях Днястра, Прута і Дуная.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНДРА́ЦЬЕЎ (Іван Дзмітрыевіч) (11.9.1910, в. Гарошкава Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 7.8.1958),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з чэрв. 1941. Камандзір кулямётнага разліку старшына К. вызначыўся пры фарсіраванні Паўд. Буга і Прута 15 і 26.3.1944 падавіў 5 агнявых кропак ворага, знішчыў 9 гітлераўцаў, чым забяспечыў паспяховую пераправу падраздзяленняў. У 1945 дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у роднай вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вудзі́льна, ‑а, н.
Частка вуды, спінінга ў выглядзе тонкага гнуткага прута, да якога прымацоўваецца лёска. Арэхавае, бамбукавае вудзільна. Спінінгавае вудзільна. □ Ладымер паграсае ў руцэ вуду, як бы спрабуе, ці гнуткае вудзільна.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МО́ДФА, мадфа,
адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі, выкарыстоўвалася арабамі ў 12—13 ст. Складалася з кароткага метал. ствала (трубкі) з дном, які прымацоўваўся да доўгага дрэўка (для зручнасці ўтрымання зброі ў руках). Страляла з сошкі круглым метал. снарадам (мех. сумесь салетры, серы і вугалю). Запальванне зарада адбывалася з дула або праз запальную адтуліну з дапамогай распаленага жал.прута ці тлеючага кнота. Паводле прынцыпу М. пазней зроблены першыя артыл. гарматы — бамбарды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ АБЛАСНЫ́ РУ́СКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў з жн. 1940 да чэрв. 1941 у Брэсце. Створаны з выпускнікоў Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (маст. кіраўнік курса М.Тарханаў). Адкрыўся ў снежні спектаклем «Любоў Яравая» К.Транёва. Маст. кіраўнік т-ра Б.Кульнёў, рэж. В.Старасціна. Спектаклі вызначаліся высокапрафесійнай рэжысурай, акцёрскім ансамблем, глыбокай псіхал. распрацоўкай характараў: «Мяшчане» М.Горкага, «Небяспечны паварот» Дж.Б.Прыстлі. У 1941 пастаўлены «Слава» В.Гусева, «Самадуры» К.Гальдоні, працавалі над гіст. драмай «Мсціслаў Удалы» І.Прута.