Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
про́філь, -ю, мн. -і, -яў, м.
1. Від збоку (твару, прадмета).
Прыгожы п. твару.
Сфатаграфавацца ў п.
2. Сячэнне, разрэз чаго-н. (спец.).
П. дарогі.
П. сталі.
3. Сукупнасць спецыфічных рыс, якія характарызуюць якую-н. сферу дзейнасці, а таксама характар вытворчага ці навучальнага ўхілу (кніжн.).
Спецыяльнасць шырокага профілю.
Раён збожжавага профілю.
П. прадпрыемства.
|| прым.про́фільны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Профільная пракатка металу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
про́філь, -лю м., в разн. знач. про́филь;
жано́чы п. — же́нский про́филь;
п. пуці́ — ж.-д. про́филь пути́;
вучо́ны шыро́кага ~лю — учёный широ́кого про́филя
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
про́філь, ‑ю, м.
1. Абрыс, від збоку (твару, прадмета). [Кузьма] убачыў Верын профіль, кароткі нос з роўнай пераносіцай, востры падбародак, акруглы лоб.Дуброўскі.З худым аскетычным тварам, глыбокімі вачамі і густымі сівымі брывамі .. [Гукан] нагадваў у профіль ястраба.Шамякін.
2.Спец. Вертыкальнае (папярочнае або падоўжнае) сячэнне якога‑н. ўчастка, паверхні, прадмета; від, форма чаго‑н. у разрэзе. Профіль канала. Профіль дарогі. Профіль участка зямной паверхні.// Форма папярочнага сячэння пракатнага вырабу; выраб такой формы. Усю змену, пад наглядам Івана, [Змітрок] замацоўваў дэталі, рабіў больш складаныя профілі, чым дагэтуль.Ваданосаў.
3. Сукупнасць асноўных тыповых рыс, якія характарызуюць гаспадарку, прафесію, спецыяльнасць. Профіль прадпрыемства. Профіль інстытута. Спецыяльнасць шырокага профілю.
[Ад іт. profilo — абрыс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
про́фільм
1. Profíl n -s, -e, Séitenansicht f -, -en;
у про́філь im Profíl;
2.тэх Profíl n -s, -e, Quérschnitt m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
про́філь
(фр. profil)
1) абрыс, від збоку (пераважна аб галаве чалавека);
2) від, форма чаго-н. у разрэзе, напр. участка зямной паверхні;
3) сукупнасць рыс і асаблівасцей якой-н. спецыяльнасці, прадпрыемства або навучальнай установы (напр. спецыяліст шырокага профілю).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Про́філь ’абрыс, від збоку (твару, прадмета)’, ’вертыкальнае сячэнне прадмета, від, форма’ (ТСБМ). Запазычанне з зах.-еўрап. моў (параўн. франц.profil, ням.Profil) праз польск.profil або рус.про́филь ’тс’. Крыніцай слова з’яўляецца італ.profilio ад filo ’лінія, паласа’, лац.fīlum ’нітка’ (гл. Фасмер, 3, 384, з літ-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
про́філь
(фр. profil)
1) від збоку (твару, прадмета);
2) від, форма чаго-н. у разрэзе (напр. п. дарогі);
3) сукупнасць рыс і асаблівасцей якой-н. спецыяльнасці, прадпрыемства або навучальнай установы (напр. спецыяліст шырокага профілю, раён мае сельскагаспадарчы п.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГЛЕ́БАВЫ ПРО́ФІЛЬ,
вертыкальны разрэз глебавай тоўшчы ад паверхні да мацярынскай пароды. Мае слаістую будову, утварае сукупнасць генетычна ўзаемазвязаных глебавых гарызонтаў і падгарызонтаў. Магутнасць ад дзесяткаў сантыметраў да некалькіх метраў. Паводле глебавага профілю вызначаюцца назвы глеб і іх месца ў глебавай класіфікацыі. Адрозніваюць прыродныя і змененыя дзейнасцю чалавека глебавыя профілі (меліяраваныя, акультураныя і інш.). Кожны від глебы мае свой спецыфічны глебавы профіль і яго будову. Паводле характару суадносін глебавых гарызонтаў глебавыя профілі падзяляюць на простыя і складаныя, сярод якіх вылучаюць некалькі тыпаў будовы: прымітыўныя, нармальныя, слабадыферэнцыраваныя, парушаныя (эрадзіраваныя і перагорнутыя), рэліктавыя і інш.