Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАСІЛАШВІ́ЛІ Алег Валяр’янавіч (н. 26.9.1934, Масква),
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1956). З 1959 працуе ў Вял.драм. т-ры імя Г.А.Таўстаногава (С.-Пецярбург). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Вайніцкі, Прозараў («Дзядзя Ваня», «Тры сястры» А.Чэхава), князь Серпухаўскі («Гісторыя каня» паводле аповесці Д.Талстога «Халстамер») і інш. З 1957 здымаецца ў кіно: «Жывы труп», «Службовы раман» (Дзярж. прэмія Расіі (1979), «Асенні марафон», «Вакзал для дваіх», «Прадказанне», «За беднага гусара закіньце слоўца» (тэлевізійны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫНЯ́НСКІ Юрый Андрэевіч (нарадзіўся 27.11.1906, Баку),
беларускі акцёр і рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1961). Скончыў Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва ў Маскве (1928). З 1939 акцёр і рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР, рэжысёр Гродзенскага, абласнога драматычнага тэатра, з 1958 галоўны рэжысёр абласнога Брэсцкага (да 1962) і Гомельскага (да 1966) драматычнага тэатраў. Лепшыя пастаноўкі Арынянскага вызначаліся ансамблевасцю, дакладнасцю і канкрэтнасцю характарыстык вобразаў: «Від з моста» А.Мілера (1959), «Тры сястры» А.Чэхава (1960), «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна (Арынянскі і аўтар інсцэніроўкі, 1965), «Выклік багам» А.Дзялендзіка (1966) і іншыя. Сярод роляў: Мілер («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Прозараў («Тры сястры»), Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Лабыш («Папараць-кветка» І.Козела).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ БОР,
вёска ў Велікаборскім с/с Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 25 км ад г. Хойнікі, 120 ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Партызанская. 1239 ж., 418 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
Вядома з 16 ст., вёска ў Кіеўскім ваяв. Каралеўства Польскага. Знаходзілася ва ўладанні Парышэвічаў, Шуйскіх, Прозараў і інш. З 1793 у Рас. імперыі, сяло Хойніцкай вол. Рэчыцкага пав. У 1866 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 — 527 ж., 58 двароў, царква, млын. З 1919 у РСФСР, з 1926 у БССР. У Вял.Айч. вайну 3.6.1943 ням.-фаш. захопнікі спалілі вёску, расстралялі і спалілі 36 яе жыхароў. У 1970 — 1120 жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНІ́ЦЫН (сапр.Гёзе) Віктар Якаўлевіч
(2.5.1897, г. Днепрапятроўск, Украіна — 23.12.1976),
расійскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1948). Вучыўся ў 2-й Студыі Маскоўскага маст.т-ра (1918—24). З 1924 артыст Маскоўскага Маст.акад.т-ра. Мяккі лірычны акцёр. Сярод роляў: Андрэй Прозараў («Тры сястры» А.Чэхава), Кураслепаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Рапяцілаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), губернатар («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога) і інш. Паставіў спектаклі: «Піквікскі клуб» паводле Ч.Дзікенса (1934), «Ідэальны муж» О.Уайльда (1946), «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера (1957) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949, 1951, 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎНЫ АРХІ́Ў СТАРАЖЫ́ТНЫХ А́КТАЎ (ГАСА) у Варшаве. Засн. ў 1808 як Агульнакраёвы архіў, з 1816 Гал. архіў Польскага Каралеўства, з 1889 Варшаўскі гал. архіў стараж. актаў, з 1918 ГАСА. Зберагае найб. каштоўныя дакументы пра дзейнасць найвышэйшых улад Польскай дзяржавы ад 14 ст., самы стараж. дакумент датуецца 1155. Захоўвае дакументы органаў улады і ўстаноў зямель Кароны Польскай і ВКЛ у асноўным перыяду ўваходу ў Рэч Паспалітую. Сярод найб. каштоўных дакументаў, што датычаць Беларусі, асобныя кнігі метрыкі ВКЛ, сумарыуш і копія метрыкі сярэдзіны 18 ст., пергаментныя дакументы з Нясвіжскага архіва кн. Радзівілаў (каралеўскія і прыватныя, 16—18 ст.), радавыя архівы Патоцкіх з Радзыні (1500—1841), Браніцкіх (1526, 1661—1790), Панятоўскіх (1461—1797), Патоцкіх з Яблоны (1486—1926), Пшаздзецкіх (1539—1729), Радзівілаў з Паланечак (15—19 ст.), Фашчаў (1583—1865), Прозараў і Ельскіх (1624—1915) і інш., маянтковыя архівы. У аддзеле картаграфічных фондаў збор планаў і картаў тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЙНІЦКІ ЗА́МАК Існаваў у 17—18 ст. у г.Хойнікі Гомельскай вобл. Пабудаваны ў 1-й пал. 17 ст.кн. Вішнявецкімі. Пазней перайшоў да кн.Прозараў, з 1698 уладанне пана Слушкі, у якога ў 1721 замак выкупіў біскуп Юзаф Парышэвіч. Займаў невял. пясчаную дзюну ў забалочанай пойме р. Квеся. Выцягнутая з Пн на Пд авальная пляцоўка замка (35 × 25 м) была абкружана запоўненым вадой ровам, які з боку мястэчка меў шыр. 28—30 м, з інш. бакоў — 10—18 м. Акрамя таго, быў ахаваны вял. поймай. На земляным вале стаялі драўляныя абарончыя сцены-гародні, мелася і ўязная вежа з варотамі. Сувязь з горадам ажыццяўлялася па дамбе і драўляным мосце. Паводле інвентара за 1721, Х.з. быў абкружаны парканам, меў 2-павярховую ўязную вежу, зрубленую з брусоў і накрытую дранкай. Першы паверх вежы займалі ўязны праезд з варотамі і 2 памяшканні, адведзеныя пад турму, на 2-м паверсе зала са шклянымі вокнамі ў драўляных рамах. На ўзроўні 2-га паверха ўкругавую ішоў балкон. На падворку замка размяшчаліся гасп. пабудовы. Х.з. спыніў існаванне ў 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУС Анатоль Міхайлавіч (30.5.1910, в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 7.9.1989),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), студыю БДТ-2 (1931). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа (да 1986). У сваёй творчасці працягваў і развіваў лепшыя традыцыі нац. сцэны. Адметны мастакоўскі тэмперамент спалучаў у сцэн. партрэтах сваіх герояў з псіхал. заглыбленасцю, выразным пластычным малюнкам, унутр. засяроджанасцю. Шырокі творчы дыяпазон, мастацтва пераўвасаблення давалі яму магчымасць выявіць сваю індывідуальнасць у разнапланавых ролях (лірычных і сац. герояў, драм., камед., вострахарактарных) у творах розных жанраў. Яркія прыклады рэаліст. і па-мастацку вобразнага раскрыцця змястоўных характараў і тыпаў пададзены ім у класічным і сучасным, у т. л.бел., рэпертуары: Старац («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Мацей («Несцерка» В.Вольскага), Бондараў («Проба агнём» К.Крапівы), Полаз, Шыковіч («Крыніцы», «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Крандзялёў («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Макаранка («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Мітрыч («Улада цемры» Л.Талстога), Андрэй Прозараў («Тры сястры» А.Чэхава), Ляпкін-Цяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), Захар Бардзін, Басаў, Шышкін («Ворагі», «Дачнікі», «Мяшчане» М.Горкага), Пераяркаў, Пётр («Багна», «Лес» А.Астроўскага). Сярод інш. значных роляў: Макар («Востраў Алены» Я.Шабана), Гоша («Цудоўны сплаў» У.Кіршона), Месны («Фронт» А.Карнейчука), Карп Карпавіч («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Яўмен Дыбенка («Праўда і крыўда» паводле М.Стэльмаха), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Эрнст фон Мюлер («Гарачае лета ў Берліне» паводле Дз.К’юсак).
Літ.:
Гутковіч А. Акцёр сцэнічнага натхнення (А.М.Трус) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.