праця́гванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. праця́гванне
Р. праця́гвання
Д. праця́гванню
В. праця́гванне
Т. праця́гваннем
М. праця́гванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праця́гванне ср.

1. протя́гивание, прово́дка ж.;

2. протя́гивание, простира́ние;

3. прота́скивание;

4. продлева́ние; продолже́ние;

5. продолже́ние, продле́ние;

6. продева́ние;

7. разг. протя́гивание, продёргивание, прота́скивание;

8. разг. прота́скивание;

1-8 см. праця́гваць 2-4, 6-10

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. працягваць — працягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Працягванне 8/575, 576; 9/246

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЦЯ́ГВАННЕ ў металаапрацоўцы,

апрацоўка рэзаннем унутраных і вонкавых паверхняў дэталей рознай формы на працяжных станках. Робіцца з дапамогай шматлязовага рэзальнага інструмента — працяжкі. Найб. прадукц. працэс з усіх відаў апрацоўкі металаў рэзаннем.

т. 13, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прота́скивание праця́гванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

протя́гивание праця́гванне, -ння ср.; падава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

продёргивание​II

1. прашмо́ргванне, -ння ср.; праця́гванне, -ння ср., заця́гванне, -ння ср., прасо́ўванне, -ння ср.;

2. праця́гванне, -ння ср.; прабіра́нне, -ння ср.; см. продёргивать​II.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kontynuacja

ж. працяг, працягванне;

kontynuacja studiów — працяг навучання

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВАЛАЧЭ́ННЕ,

працягванне металічных загатовак круглага ці фасоннага профілю (пруткоў, катанкі, трубаў) праз спец. прыстасаванне з адтулінай (фільерай) — валоку. Робіцца на валачыльных станах.

Валачэнне пластычных металаў вядуць без награвання, дроту з вальфраму ці малібдэну — з награваннем да т-ры рэкрышталізацыі, вырабаў з хуткарэзных сплаваў — да 600—850 °C. Загатоўкі дыяметрам больш за 0,3 мм працягваюць праз фільеры з цвёрдых сплаваў, больш тонкія — праз алмазныя. Валачэннем можна атрымаць дрот дыяметрам да 0,002 мм, пругкі да 100 мм, трубы любога профілю з таўшчынёй сценкі да 0,1 мм. Валачэнне выкарыстоўваецца таксама для каліброўкі і паляпшэння мех. уласцівасцей вырабаў.

Схема працэсу валачэння: а — пруткоў круглага сячэння; б — труб без патанчэння сценак; в — труб з патанчэннем сценкі; 1 — выраб, які працягваецца; 2 — валока; 3 — апраўка.

т. 3, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)