працверазі́ць, -веражу́, -вярэ́зіш, -вярэ́зіць; -вярэ́жаны; зак., каго (што).

Прывесці ў цвярозы стан.

|| незак. працвярэ́жваць, -аю, -аеш, -ае і працвеража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. працвярэ́жванне, -я, н. і працверажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працверазі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. працверажу́ працвярэ́зім
2-я ас. працвярэ́зіш працвярэ́зіце
3-я ас. працвярэ́зіць працвярэ́зяць
Прошлы час
м. працверазі́ў працверазі́лі
ж. працверазі́ла
н. працверазі́ла
Загадны лад
2-я ас. працверазі́ працверазі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час працверазі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

працверазі́ць сов.

1. протрезви́ть, вы́трезвить, отрезви́ть;

2. перен. отрезви́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працверазі́ць, ‑цверажу, ‑цвярэзіш, ‑цвярэзіць; зак., каго.

Зрабіць цвярозым. Свежае паветра .. [Косцю] працверазіла, ён быў поўны злоснай рашучасці. Карпюк. // перан. Зрабіць здольным цвяроза разважаць аб чым‑н., вызваліць ад ілюзій. Рыканне кароў працверазіла хлапчукоў, вярнула з непралазных джунгляў у свае альховыя кусты. Пальчэўскі. Мабыць, Славіку сапраўды здавалася, што ў дзяўчыны ўсё незвычайнае, і такое простае імя як бы працверазіла яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працверазі́ць nüchtern máchen; den Rausch áustreiben* (каго-н. D); перан. ernüchtern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

протрезви́ть сов. працверазі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працвеража́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да працверазіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працвярэ́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да працверазіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отрезви́ть сов., прям., перен. працверазі́ць, вы́цверазіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працвярэ́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад працверазіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)