прахо́дчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прахо́дчы прахо́дчая прахо́дчае прахо́дчыя
Р. прахо́дчага прахо́дчай
прахо́дчае
прахо́дчага прахо́дчых
Д. прахо́дчаму прахо́дчай прахо́дчаму прахо́дчым
В. прахо́дчы (неадуш.)
прахо́дчага (адуш.)
прахо́дчую прахо́дчае прахо́дчыя (неадуш.)
прахо́дчых (адуш.)
Т. прахо́дчым прахо́дчай
прахо́дчаю
прахо́дчым прахо́дчымі
М. прахо́дчым прахо́дчай прахо́дчым прахо́дчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прахо́дчы горн. прохо́дческий;

цыкл ~чых рабо́т — цикл прохо́дческих рабо́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прахо́дчы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да праходкі (у 2 знач.). // Які прызначаецца, служыць для праходкі (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (спец.).

Распрацоўка горных вырабатак у пэўным напрамку.

|| прым. прахо́дчы, -ая, -ае.

Праходчая брыгада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Шчыт праходчы 11/382 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

шчыт праходчы

т. 17, с. 508

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прохо́дческий горн. прахо́дчы;

прохо́дческий щит прахо́дчы шчыт;

цикл прохо́дческих рабо́т цыкл прахо́дчых рабо́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГО́РНЫ КАМБА́ЙН,

камбінаваная машына для адначасовага аддзялення ад масіву карыснага выкапня, здрабнення і пагрузкі яго на трансп. сродкі (канвееры, ваганеткі, самаходныя вагоны). Горныя камбайны для здабычы карысных выкапняў наз. здабыўнымі, для правядзення горных вырабатак — праходчымі.

Здабыўныя горныя камбайны выкарыстоўваюць у доўгіх (100—400 м) ачышчальных забоях пры выемцы вугалю, калійнай солі і інш. Ёсць іх разнавіднасці для работы на пакатых (0—25°), нахіленых (25—45°) і крутых (45—90°) пластах; па глыбіні захопу падзяляюцца на вузказахопныя (0,5—1 м) і шыроказахопныя (1,5—2 м). Маюць рабочыя органы ў выглядзе бараў (разбураюць забой ланцугамі з разцамі), барабанаў і шнэкаў (з разцамі на перыферыі), буравых каронак (праразаюць у забоі шчыліны з далейшым іх сколваннем ламальнікамі). Пагружаюць горную масу шнэкамі, пагрузчыкамі, лемяшамі. Уздоўж лавы камбайн перасоўваецца спец. механізмам. Праходчыя горныя камбайны працуюць у кароткіх забоях горных вырабатак па пародзе (палявыя вырабаткі), па карысным выкапні (пластавыя вырабаткі) і па змешаным масіве. Іх рабочыя органы: паваротная страла з рэжучай каронкай, ротар са знешнім і ўнутраным бурамі, планетарныя разцовыя дыскі. Горную масу загружаюць шнэкамі і скрабалкавымі канвеерамі.

Літ.:

Машины и оборудование для угольных шахт: Справ. 4 изд. М., 1987;

Солод В.И., Зайков В.И., Первов К.М. Горные машины и автоматизированные комплексы. М., 1981.

П.​Я.​Антонаў.

Горныя камбайны: апраходчы (1 — пагрузачны стол, 2 — фрэзерная каронка, 3 — выканаўчы орган; 4 — перагружальнік, 5 — хадавая частка); б — здабычны (выкарыстоўваецца на рудніках ВА «Беларуськалій»).

т. 5, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)