прафесіяналі́зм

‘прафесіянальнае майстэрства’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прафесіяналі́зм
Р. прафесіяналі́зму
Д. прафесіяналі́зму
В. прафесіяналі́зм
Т. прафесіяналі́змам
М. прафесіяналі́зме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прафесіяналі́зм

‘слова’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прафесіяналі́зм прафесіяналі́змы
Р. прафесіяналі́зма прафесіяналі́змаў
Д. прафесіяналі́зму прафесіяналі́змам
В. прафесіяналі́зм прафесіяналі́змы
Т. прафесіяналі́змам прафесіяналі́змамі
М. прафесіяналі́зме прафесіяналі́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прафесіяналі́зм, -му м. профессионали́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прафесіяналі́зм, ‑у, м.

1. Які‑н. Занятак як прафесія. // Прафесіянальнае майстэрства. Музычны прафесіяналізм. □ Глыбокая, непарыўная сувязь з жыццём народа, высокі прафесіяналізм — якасці, якія заўсёды былі ўласцівыя рускаму мастацтву, з’явіліся моцным стымулам і для развіцця беларускай графікі. Шматаў.

2. Спец. Слова ці моўны зварот, уласцівы людзям якой‑н. прафесіі, характэрны ім. Злоўжываць прафесіяналізмам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАФЕСІЯНАЛІ́ЗМ,

вузка спецыяльнае слова або выраз, якім карыстаюцца ў мове прадстаўнікі асобных прафесій і спецыяльнасцей. Напр., у мове друкароў: «паласа» — набраная ці аддрукаваная старонка; «падвал» — ніжняя частка газетнай старонкі і артыкул, змешчаны на гэтым месцы.

З’яўленне П. у мове выклікана неабходнасцю вычленіць і дыферэнцыраваць прадметы, прылады і прадукты працы, вытв. працэсы і дзеянні і для іх абазначэння стварыць адпаведныя словы. Па сваёй функцыі П. блізкія да тэрмінаў, але адрозніваюцца ад іх тым, што астаюцца на ўзроўні паўафіц. назваў спец. паняццяў і бытуюць звычайна ў сферы вусных моўных зносін. Адносна лёгка пераходзяць у гутарковую мову.

Літ.:

Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1976;

Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994.

В.​П.​Красней.

т. 13, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прафесіяналі́зм м. Professionalísmus m -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прафесіяналі́зм

(ад с.-лац. professionalis = прафесіянальны)

1) прафесіянальнае майстэрства (напр. музычны п.);

2) слова ці моўны зварот, уласцівы людзям якой-н. прафесіі, характэрны ім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

профессионали́зм

1. прафесіяналі́зм, -му м.;

2. лингв. прафесіяналі́зм, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БАГАМО́ЛАЎ Уладзімір Восіпавіч (н. 3.7.1926, в. Кірылаўка Маскоўскай вобл.),

рускі пісьменнік. Удзельнік Вял. Айч. вайны. Першая аповесць «Іван» (1958; фільм «Іванава дзяцінства», 1962). Аўтар кароткіх апавяданняў-прытчаў «Першае каханне», «Сэрца майго боль», «Могілкі пад Беластокам» і інш., аповесці «Зося» (1965, аднайм. фільм 1967). У рамане «У жніўні сорак чацвёртага...» (другая назва — «Момант ісціны», 1974) паказаў работу сав. ваен. контрразведчыкаў, будзённы прафесіяналізм якіх узняты да ўзроўню гераічнага подзвігу. Простая і лаканічная мова Багамолава ўзмацняе псіхал. напружанасць і амаль дакумент. дакладнасць падзей, што апісваюцца. На бел. мову яго творы перакладалі А.​Жук, У.​Паўлаў.

Тв.:

Роман;

Повести;

Рассказы. М., 1986;

Бел. пер. — Зося // Далягляды. Мн., 1981;

Момант ісціны (У жніўні сорак чацвёртага...). Мн., 1984.

т. 2, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛО́ЎНІКАЎ Ігар Уладзіміравіч (н. 5.11.1954, Мінск),

бел. піяніст, арганіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1986). Праф. (1994). Сын У.У.Алоўнікава. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах фп. і аргана (1978). З 1980 саліст Бел. філармоніі, адначасова выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (у 1987—92 заг. кафедры). Творчасць Алоўнікава спалучае высокі прафесіяналізм, віртуознае майстэрства, тонкае пачуццё стылю, артыстызм. У рэпертуары фп. творы І.​С.​Баха, Л.​Бетховена, Ф.​Шапэна, В.​А.​Моцарта, С.​Рахманінава, бел. кампазітараў Г.​Вагнера, Л.​Абеліёвіча, Картэса і інш. Аўтар шматлікіх транскрыпцый твораў муз. класікі і бел. кампазітараў для фп. і аргана. Складальнік і рэдактар зборнікаў бел. фп. музыкі «Віртуоз», «Піяніст», «Сувенір». Дзярж. прэмія Беларусі 1994.

І.​І.​Зубрыч.

т. 1, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)