прасце́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Частка сцяны паміж аконнымі ці дзвярнымі праёмамі.

|| прым. прасце́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасце́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прасце́нак прасце́нкі
Р. прасце́нка прасце́нкаў
Д. прасце́нку прасце́нкам
В. прасце́нак прасце́нкі
Т. прасце́нкам прасце́нкамі
М. прасце́нку прасце́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасце́нак, -нка м. просте́нок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасце́нак, ‑нка, м.

1. Частка сцяны паміж аконнымі ці дзвярнымі праёмамі. Міжвольна Камлюк глянуў на карту, што вісела на прасценку між акон. М. Ткачоў. — Глядзіце на гэты дом і мяркуйце: чаму ў яго прасцецкі паміж вокнамі такія маленькія? Даніленка. // Абл. Перагародка. [Паўлюк] рагатаў і рагатаў так гучна, што з-за дашчанага прасценка пачуўся стук. Хведаровіч.

2. Абл. Прамая дарожка, якая раздзяляе поле. Вырываючыся з вузкага прасценка, абапал якога высаджаны маладыя прысады, дарога зварочвае на шырокі выган. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасце́нак м. буд. (паміж вокнамі) Zwschenwand f -, -wände

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прасце́нак ’частка сцяны паміж аконнымі ці дзвярнымі праёмамі’ (ТСБМ, Шушк., Нас., Касп.; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. просте́нок ’тс’. Конфікснае (про- + ‑ак) утварэнне ад сцяна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасце́нак Прамая дарожка (сцежка) паміж двума палямі (Выс. Касп., Гом., Мін., Нас.); палявая дарожка ў канцы палосак (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

трумо́, нескл., н.

1. Высокае стаячае люстра.

2. Прасценак паміж вокнамі, звычайна ўпрыгожаны арнаментам (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

просте́нок м. прасце́нак, -нка м.; міжако́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пучыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

1. безас. Зрабіць выпуклым. Выпучыла прасценак.

2. Разм. Напяўшы, высунуць уперад; выпнуць. Выпучыць жывот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)