праста́чка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. праста́чка праста́чкі
Р. праста́чкі праста́чак
Д. праста́чцы праста́чкам
В. праста́чку праста́чак
Т. праста́чкай
праста́чкаю
праста́чкамі
М. праста́чцы праста́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праста́чка ж. проста́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праста́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да прастак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праста́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і прасцяк.

|| памянш. прастачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| ж. праста́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастачо́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прастачо́к прастачкі́
Р. прастачка́ прастачко́ў
Д. прастачку́ прастачка́м
В. прастачка́ прастачко́ў
Т. прастачко́м прастачка́мі
М. прастачку́ прастачка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

know-nothing

[ˈnoʊ,nʌӨɪŋ]

n.

не́вук -а m. & f.; праста́к -а́ m., праста́чка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ignoramus

[,ɪgnəˈreɪməs]

n., pl. -muses

не́вук -а m. & f., праста́к -а́ m., праста́чка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

проста́чка разг. прасця́чка, -кі ж., праста́чка, -кі ж.; (ограниченная) абмежава́ная, -най ж.; (недалёкая) недалёкая, -кай ж.; (глуповатая) дурнава́тая, -тай ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАПО́Ў (Алег Канстанцінавіч) (н. 31.7.1930, в. Вырубава Маскоўскай вобл.),

расійскі артыст цырка, клоун. Нар. арт. Расіі (1958). Нар. арт. СССР (1969). Скончыў Дзярж. вучылішча цыркавога мастацтва (1949). Напачатку выступаў як эквілібрыст-комік на слабанацягнутым дроце. У 1950 дэбютаваў як клоун дывановы. Выкарыстоўвае цыркавыя прыёмы: эквілібрыстыку, акрабатыку, жангліраванне. У нумарах спалучае буфанаду, псіхал. праўду, мяккі лірычны гумар і сатыр. фарбы. Вобраз-маска П. — бесклапотны юнак, надзелены рысамі казачнага Іванкі-прастачка; празваны «Сонечным клоунам». Сярод лепшых нумароў «Эксцэнтрыяда на свабодным дроце», «Повар», «Свісток», «Прамень», «Хімчыстка», «Баланс з лялькай», «Тапелец», «Карусель», вядучыя ролі ў цыркавых спектаклях «Лячэнне смехам», «Царэўна-Несмяяна», «Сёння ў цырку фестываль», «Казка пра папа і яго работніка Балду», «Водная пантаміма» і інш. Лаўрэат Міжнар. фестывалю цыркаў у Варшаве (1957), прэмій «Оскар» (1958, Брусэль), «Залаты клоун» на Міжнар. фестывалі ў Монтэ-Карла (1981). Жыве за мяжой.

Літ.:

Викторов А. Выступает Олег Попов. М., 1968.

А.Папоў у масцы клоуна.

т. 12, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)