прасо́ўвацца гл. прасунуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасо́ўвацца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прасо́ўваюся |
прасо́ўваемся |
| 2-я ас. |
прасо́ўваешся |
прасо́ўваецеся |
| 3-я ас. |
прасо́ўваецца |
прасо́ўваюцца |
| Прошлы час |
| м. |
прасо́ўваўся |
прасо́ўваліся |
| ж. |
прасо́ўвалася |
| н. |
прасо́ўвалася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прасо́ўвайся |
прасо́ўвайцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
прасо́ўваючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прасо́ўвацца несов.
1. просо́вываться; (о нитке — ещё) продева́ться, вдева́ться;
2. (проходить между чем-л., проходить вперёд) продвига́ться;
3. перен., разг. (по службе) продвига́ться;
4. страд. просо́вываться; продева́ться, вдева́ться; продвига́ться; прота́скиваться; раздвига́ться; прота́лкиваться; см. прасо́ўваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прасунуцца.
2. Зал. да прасоўваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Пралазячы, высунуцца, прайсці паміж чым-н. ці дзе-н.
У дзверы прасунулася галава.
П. наперад.
2. Сунучыся, перамясціцца на якую-н. адлегласць.
Нашы войскі прасунуліся значна наперад.
3. перан. Высунуцца, павысіцца (разм.).
П. па службе.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Наблізіцца да завяршэння (разм.).
Справа прасунулася.
|| незак. прасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. прасо́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
просо́вываться возвр., страд. прасо́ўвацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
продева́ться
1. (о нитке) праця́гвацца, заця́гвацца;
2. (просовываться) прасо́ўвацца;
3. страд. праця́гвацца, заця́гвацца; прасо́ўвацца; см. продева́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. прасоўваць — прасунуць (у 1, 2 знач.) і прасоўвацца — прасунуцца (у 1, 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕСТГО́ТЫ, візіготы,
германскае племя, зах. галіна готаў. У 2—3 ст. пачалі прасоўвацца ў Прычарнамор’е, адкуль у канцы 4 ст. перайшлі ўсх. граніцу Рым. імперыі, разграмілі армію імператара Валента (гл. Адрыянопальская бітва 378), потым пасяліліся ў Ілірыі. Вестготы на чале з каралём Аларыхам I 24.8.410 захапілі і разрабавалі Рым. У 418 утварылі ў Паўд. Галіі Тулузскае каралеўства — першую варварскую дзяржаву на рым. тэрыторыі (на пач. 6 ст. выцеснены франкамі). У 5 ст. захапілі большую ч. Пірэнейскага п-ва, у 711 дзяржаву вестготаў заваявалі арабы.
т. 4, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
продёргиватьсяII несов.
1. (о нитке) праця́гвацца, заця́гвацца, прасо́ўвацца; (сквозь что-л.) прашмо́ргвацца;
2. страд. прашмо́ргвацца; праця́гвацца, заця́гвацца, прасо́ўвацца; прабіра́цца; см. продёргиватьII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)