прасла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены; зак., каго-што.

Зрабіць вядомым, славутым.

Гераічныя пералёты праславілі савецкіх лётчыкаў.

|| незак. праслаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. праслаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасла́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасла́ўлю прасла́вім
2-я ас. прасла́віш прасла́віце
3-я ас. прасла́віць прасла́вяць
Прошлы час
м. прасла́віў прасла́вілі
ж. прасла́віла
н. прасла́віла
Загадны лад
2-я ас. прасла́ў прасла́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час прасла́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасла́віць сов. просла́вить;

паэ́т ~віў у ве́ршах свой наро́д — поэ́т просла́вил в стиха́х свой наро́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасла́віць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць зак., каго-што.

1. Зрабіць вядомым, славутым. — У часе вайны з фашысцкай Германіяй многія выхаванцы нашай школы праславілі сябе гераічнымі подзвігамі. Мікуліч.

2. Стварыць каму‑, чаму‑н. славу, папулярнасць, адлюстраваўшы ў мастацкім ці якім‑н. іншым творы. Праславіць у вершах народ. □ Я хачу праславіць у магутным гімне Дзень камунізма залаты. Танк. Ідэю падказала само жыццё і рэвалюцыйнае сумленне паэта: праславіць рыбацка-сялянскае паўстанне над Нараччу і гэтым самым узняць дух барацьбы ва ўсёй Заходняй Беларусі. У. Калеснік.

3. Іран. Распаўсюдзіць пра каго‑н. нядобрым звесткі, плёткі; абняславіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасла́віць berühmt mchen; verhrrlichen vt; lbpreisen* неаддз. vt glorifizeren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

праславіць, уславіць, увекавечыць, абяссмерціць, зрабіць вядомым

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прасла́ўлены просла́вленный; см. прасла́віць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абяссме́рціць, -рчу, -рціш, -рціць; -рчаны; зак., каго-што (кніжн.).

Зрабіць незабыўным у памяці народа, праславіць.

А. імя паэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праслаўля́ць несов. прославля́ть; см. прасла́віць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены; зак., каго-што.

Праславіць, усхваліць, апець.

У. свой народ.

|| незак. услаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)