прасе́йванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прасе́йванне
Р. прасе́йвання
Д. прасе́йванню
В. прасе́йванне
Т. прасе́йваннем
М. прасе́йванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прасе́йванне ср. просе́ивание, просе́в м., просева́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасе́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасейваць — прасеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасе́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́ецца; зак.

1. Ачысціцца, прайшоўшы праз сіта, рэшата.

2. Пра сыпучае: прасыпацца праз што-н.

|| незак. прасе́йвацца, -аецца і прасява́цца, -а́ецца.

|| наз. прасе́йванне, -я, н. і прасява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасе́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак.

1. што і чаго. Ачысціць, прапускаючы праз сіта, рэшата.

П. муку.

2. што і без дап. Правесці які-н. час, сеючы што-н.

|| незак. прасе́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.) і прасява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

|| наз. прасе́йванне, -я, н. і прасява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасява́нне ср., см. прасе́йванне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

просе́ивание прасява́нне, -ння ср., прасе́йванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«ПАДСЯВА́НКА»,

бел. нар. жартоўны танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп умерана хуткі. Зафіксаваны ў пач. 20 ст. на тэр. Чэрвеньскага і Бярэзінскага р-наў Мінскай вобл. Найчасцей П. танцуюць па аднаму. Пагойдваннем рук і тулава выканаўца імітуе прасейванне мукі праз сіта. Камічны характар танца падкрэсліваюць жартоўныя прыпеўкі юнакоў.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 11, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.

1. Скончыць сяўбу чаго‑н. Дасеяць жыта. // Пасеяць што‑н. да якога‑н. месца. Дасеяць авёс да дарогі. // Скончыць засейванне якога‑н. участка. Дасеяць насенны ўчастак. Дасеяць яравое поле.

2. Скончыць прасейванне чаго‑н. Дасеяць муку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПІРАТЭ́ХНІКА (ад піра... + тэхніка),

галіна тэхнікі па вытв-сці і выкарыстанні піратэхнічных саставаў, аснашчаных імі вырабаў і наладжванні феерверкаў. Вядома з глыбокай старажытнасці (напр., у Кітаі элементы П. выкарыстоўвалі за некалькі стагоддзяў да н.э.). Да 19 ст. П. ўключала выраб порахаў і выбуховых рэчываў.

Вытв-сць піратэхн. вырабаў уключае здрабненне кампанентаў саставаў, іх сушку, прасейванне і змешванне ў спец. змяшальніках з дыстанцыйным кіраваннем. Запаўненне вырабаў (кардонных і метал. гільзаў) піратэхн. саставам ажыццяўляюць пад ціскам на прэсах, часам шнэкаваннем ці заліўкай. Вытв. аперацыі ў П. пажара- і выбухованебяспечныя.

Літ.:

Шидловский А.А. Основы пиротехники. 4 изд. М., 1973.

т. 12, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)