прасадзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасаджу́ праса́дзім
2-я ас. праса́дзіш праса́дзіце
3-я ас. праса́дзіць праса́дзяць
Прошлы час
м. прасадзі́ў -
ж. прасадзі́ла
н. прасадзі́лі
Загадны лад
2-я ас. прасадзі́ прасадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прасадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасадзі́ць², -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак., што (разм.).

Марна зрасходаваць, патраціць.

П. многа грошай.

|| незак. праса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасадзі́ць¹, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак., што (разм.).

Пракалоць, прабіць чым-н. вострым.

П. нагу цвіком.

|| незак. праса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасадзі́ць I сов., разг. просажа́ть;

уве́сь дзень ~дзі́лі бу́льбу — весь день просажа́ли карто́шку

прасадзі́ць II сов.

1. разг. (пробить) прониза́ть; просади́ть; проколо́ть;

2. разг. просади́ть, проломи́ть, прошиби́ть;

п. дзве́ры — просади́ть (проломи́ть, прошиби́ть) дверь;

3. прост. (растратить) просади́ть;

усе́ гро́шы ~дзі́ў — все де́ньги просади́л;

4. просу́нуть;

п. руку́ памі́ж до́шкамі — просу́нуть ру́ку ме́жду досо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., што.

1. Садзіць некаторы час.

2. Разм. Марна зрасходаваць, патраціць. Прасадзіць грошы. □ [Ярошка:] Будзеш збіраць-збіраць, капіць-капіць, а потым прасадзіш усё за адзін раз у марным месцы. Дамашэвіч. // Прагуляць (у якой‑н. гульні). — Вот угадае паставіць, — здзівіўся банкір, адлічваючы тры рублі. — Я ж табе чатыры прасадзіў. Колас.

3. Разм. Прабіць, пракалоць, праткнуць. Прасадзіць нагу. □ Выжлятнік .. стаў дзічыцца, палохацца дрэў, што, здавалася, нагінаюць увачавідкі дзіды, каб праткнуць — прасадзіць яму навылёт нутро. Пташнікаў. На нагах — лапці, сплеценыя спецыяльна для рыбалкі, каб не прасадзіць пад вадою нагу аб якую патырчаку. Місько.

4. Прасунуць што‑н. праз што‑н. Хлопчык прасадзіў руку між дротам і шкрабануў па шыбе. Кулакоўскі. Свіння, не бачачы ратунку, рынулася ў плот, каб выскачыць у свой агарод, але плот быў моцны, і яна, прасадзіўшы галаву, ніяк не магла выцягнуць другой палавіны. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасадзі́ць

1. (праткнуць) drchstechen* vt;

2. (прасунуць) drchstecken vt, drchschieben* vt; drchzwängen vt (з цяжкасцю)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

праса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прасадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

просади́ть сов., прост.

1. (пробить) прасадзі́ць, прабі́ць;

2. (истратить) прасадзі́ць; (проиграть — ещё) прагуля́ць, прайгра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праса́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прасадзіць (у 2, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

просажа́ть сов. (какое-то время), разг. прасадзі́ць, прасаджа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)