прапха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Прапхнуць у некалькі прыёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапха́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прапха́ю прапха́ем
2-я ас. прапха́еш прапха́еце
3-я ас. прапха́е прапха́юць
Прошлы час
м. прапха́ў прапха́лі
ж. прапха́ла
н. прапха́ла
Загадны лад
2-я ас. прапха́й прапха́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прапха́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапха́ць сов. протолка́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прасунуць штуршкамі; прапхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапха́ць, прапхну́ць

1. drchstoßen* vt (праз што-н.); hininstoßen* vt, hinindrängen vt (у што-н.);

2. разм. (справу і г. д.) in Gang brngen*, in Bewgung brngen* [stzen], in Schwung brngen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапхаць, прапхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проти́скать сов., разг.

1. праці́снуць, мног. папраціска́ць, прапха́ць, прапхну́ць, мног. папрапіха́ць;

2. (некоторое время) праці́снуць, прапха́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przepchać

зак. прапхнуць, прапхаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

push through

а) прапха́ць (-ца) праз што

б) to push the matters through — даве́сьці спра́ву да канца́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)