праплы́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м. (спец.).

Тое, што і заплыў.

П. на пяцьсот метраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праплы́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. праплы́ў праплы́вы
Р. праплы́ву праплы́ваў
Д. праплы́ву праплы́вам
В. праплы́ў праплы́вы
Т. праплы́вам праплы́вамі
М. праплы́ве праплы́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праплы́ў, -лы́ву м., спорт. проплы́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праплы́ў, ‑плыву, м.

Спец. Спаборніцтва ў плаванні; адлегласць, накрытая плыўцом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проплы́в спорт. праплы́ў, -лы́ву м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праплы́сці

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праплыву́ праплывё́м
2-я ас. праплыве́ш праплывяце́
3-я ас. праплыве́ праплыву́ць
Прошлы час
м. праплы́ў праплылі́
ж. праплыла́
н. праплыло́
Загадны лад
2-я ас. праплыві́ праплыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час праплы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праплы́ць

‘праплыць што-небудзь (буёк, дыстанцыю, сто метраў) і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праплыву́ праплывё́м
2-я ас. праплыве́ш праплывяце́
3-я ас. праплыве́ праплыву́ць
Прошлы час
м. праплы́ў праплылі́
ж. праплыла́
н. праплыло́
Загадны лад
2-я ас. праплыві́ праплыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час праплы́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЗЯЖНЁЎ (Сямён Іванавіч) (каля 1605—73),

рускі землепраходзец. На пач. 1640-х г. разам з М.​Стадухіным і інш. ўдзельнічаў у паходах па Крайняй Поўначы Сібіры; спусціўся па р. Індыгірка да паўн. Ледавітага ак., потым па моры дасягнуў р. Калыма, адтуль у 1648 з Паповым (Ф.​Аляксеевым) праплыў вакол Чукоцкага п-ва і адкрыў праліў паміж Азіяй і Амерыкай. Імем Дз. названы мыс і хрыбет на Чукотцы, бухта ў Берынгавым м.

т. 6, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́РДЭНШЭ́ЛЬД ((Nordenskiöld) Нільс Адольф Эрык) (18.11.1832, Хельсінкі — 12.8.1901),

шведскі географ і геолаг, даследчык Арктыкі. Чл. Стакгольмскай АН (1858). Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1879). Скончыў Хельсінкскі ун-т. У 1856 і 1861 удзельнічаў у экспедыцыях на Шпіцберген пад кіраўніцтвам О.​М.​Торэля. У 1864—73 кіраваў экспедыцыяй на гэты архіпелаг, у 1870—83 — у Грэнландыю, дзе даследаваў яе ледавіты шчыт. У 1878—79 на судне «Вега» праплыў Паўн.-Усх. праходам з Атлантычнага ў Ціхі ак. з зімоўкай на Чукоцкім п-ве. Імем Н. наз. архіпелаг у Карскім м., заліў і мыс на Новай Зямлі, мыс і ледавік у Грэнландыі, рака ў Канадзе і інш.

т. 11, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІТЭ́АС (Pytheas),

Піфей (4 ст. да н.э.), старажытнагрэчаскі мараплавец, астраном, матэматык і географ. Нарадзіўся ў грэч. калоніі Масалія (цяпер г. Марсель, Францыя). Паміж 350 і 320 да н.э. праплыў з Масаліі праз Гібралтарскі праліў уздоўж. зах. і паўн. берагоў Еўропы. Адкрыў а-вы Зеландыя, Вялікабрытанія і Ірландыя, п-вы Брэтань і Скандынаўскі, моры Паўн. і Ірландскае, праліў Катэгат і Біскайскі заліў, апісаў прыроду і насельніцтва в-ва Вялікабрытанія, які назваў Брытаніяй. Вызначыў сувязь паміж рухам Месяца і прыліўна-адліўнымі з’явамі акіяна, вылічыў нахіл плоскасці экліптыкі да плоскасці нябеснага экватара.

Літ.:

Авадяева Е.Н., Зданович Л.И. 100 великих мореплавателей. М., 1999;

Верн Ж. Проклятое золото: Пер. с фр. Гродно, 1994.

М.​К.​Багадзяж.

т. 12, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)