2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вадкасць: струменем, напорам прарабіць адтуліну, паглыбленне ў чым-н.
Вада прамыла дамбу.
3. Ачысціць (вадкасць) ад прымесей або, раствараючы і ўзбоўтваючы, аддзяліць лёгкія часцінкі ад цяжкіх (спец.).
П. залаты пясок.
4. Правесці які-н. час, мыючы што-н.
|| незак.прамыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.прамыва́нне, -я, н. (да 1—3 знач.) іпрамы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 3 знач.).
|| прым.прамыва́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.), прамыўны́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.), прамы́вачны, -ая, -ае іпрамы́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
промывно́йтехн.прамыўны́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АДСТО́ЙНІК,
1) збудаванне для адстойвання (ачысткі) вадкіх адходаў і сцёкаў ад узважаных рэчываў пад дзеяннем сілы цяжару. Адрозніваюць адстойнікі: аднакамерныя [паслядоўна ці паралельна злучаныя з каналам] і шматкамерныя; гарызантальныя, вертыкальныя і радыяльныя; з мех. ачысткай ад наносаў, гідраўл. прамываннем і камбінаваныя; бесперапыннага і перыядычнага дзеяння. Будуюць з бетону, жалезабетону, каменю, драўніны. Выкарыстоўваюць для ачысткі вады ў сістэмах гідравузлоў, ірыгацыйных збудаванняў, водазабеспячэння і каналізацыі.
2) Прылады ў машынах і ўстаноўках, дзе адстойваецца масла, бензін і інш.
Адстойнік: а — аднакамерны паслядоўна злучаны; б — паралельна злучаны з каналам; в — пяцікамерны; г — перыядычнага дзеяння; 1 — канал; 2 — камера; 3 — засаўка; 4 — прамыўны канал.